Свет

У шанхайскім Дыснэйлендзе з-за выпадку кавіду зачынілі 34 тысячы наведнікаў — і выпусцілі пасля тэста

Выпадак у шанхайскім Дыснэйлендзе адбыўся 31 кастрычніка, калі парк атракцыёнаў падчас выходных і Хэлоўіна наведвала каля 34 тысяч чалавек. Пасля таго як з'явілася інфармацыя аб магчымым тэсце са станоўчым вынікам на Covid-19, увесь Дыснэйлейнд зачынілі, а астатніх наведвальнікаў і работнікаў, якія засталіся ўнутры, выпускалі з тэрыторыі парку толькі пасля здачы тэста.

Наведвальнікі Дыснэйленда ў сваіх сацыяльных сетках адзначалі, што ніколі б не падумалі пра тое, што самая доўгая чарга ў іх жыцці будзе на здачу нуклеінавай кіслаты. Пазней улады краіны заявілі, што станоўчых тэстаў у наведвальнікаў Дыснэйленда не выявілі. Парк атракцыёнаў застанецца зачыненым як мінімум да 3 лістапада.

СМІ паведамляюць, што крыніцай віруса магла быць жанчына, якая наведала Дыснэйленд 30 кастрычніка, якая была ў цесным кантакце з хворым. Пасля гэтага яна здала тэст на Covid-19 і атрымала станоўчы вынік, аднак іншыя крыніцы пішуць, што гэтая жанчына наогул не наведвала Дыснэйленд.

Мяркуючы па статыстыцы, такі строгі падыход з абмежаваннямі ўсё ж дае свае вынікі — у Кітаі з пачатку пандэміі было менш за пяць тысяч смяротных вынікаў, у той час як у ЗША гэтая колькасць дасягнула амаль 750 тысяч, а ў Расіі — 235 тысяч. Кітай застаецца адзінай краінай у свеце, якая плануе знішчыць Covid-19, у той час як астатнія паступова змякчаюць абмежаванні і прымаюць новую рэальнасць, у якой ужо заўсёды будзе вірус.

Каментары

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць