Грамадства

Арцыбіскуп Кандрусевіч: Наша грамадства падзеленае непаразуменнямі, узаемнымі абвінавачваннямі, адсутнасцю духу пакаяння і ўзаемнага прабачэння

Вечарам 24 снежня святую іншу ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску ўзначаліў арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Яго прамову catholic.by апублікаваў сёння. 

«Таямніца Богаўцелаўлення змяніла ход гісторыі. Яна заклікае нас з удзячнасцю прыняць гэты нябесны дар Божай любові і дзяліцца ім з іншымі з мэтай вырашэння шматлікіх сучасных праблем. <…>

Гэта вельмі важна ў час, калі па прычыне адыходу ад Божага закона і маральных прынцыпаў наша грамадства падзеленае непаразуменнямі, узаемнымі абвінавачваннямі, адсутнасцю духу пакаяння і ўзаемнага прабачэння, культуры пашаны ў міжчалавечых адносінах, неадпаведным разуменнем свабоды», — падкрэсліў заслужаны іерарх.

«Трэба бачыць і прыняць святло Хрыста, каб яно ззяла ў нашых сэрцах і стала суцяшэннем і надзяй для нашай Бацькаўшчыны ў гэты складаны час яе гісторыі.Неабходна вярнуцца да маральных прынцыпаў, якія гарантуюць дасягненне такога пажаданага паяднання і супакою. Сапраўдны і трывалы мір наступіць толькі тады, калі кожны дзень нашага жыцця стане Божым Нараджэннем», — цытуе словы арцыпастыра catholic.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць7

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць