Навіны беларускага валютнага рынку: за тыдзень даляр і еўра набралі па 7 капеек
Даляр і еўра растуць з 27-28 снежня. Па выніках сённяшніх таргоў рост значны.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курсы валют выглядаюць так:
даляр — 2,5886 (+1,45),
еўра — 2,9257 (+1,67),
100 расійскіх рублёў — 3,4223 (-1,92).
Даляр стаў расці з 28 снежня і вось ужо больш за тыдзень рост працягваецца. За гэты час амерыканская валюта набрала крыху больш за 7 капеек.
Еўра расце з 27 снежня. І за гэты час прыбавіў 7,6 капейкі.
Расійскі рубель таксама даражаў з 27 снежня, але сёння сур'ёзна прасеў.
Каментары