Свет

Дзве краіны АДКБ вядуць баі з выкарыстаннем мінамётаў

Абвастрыўся памежны канфлікт паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам, бакі пачалі нават страляць, паведамляе Sputnik Таджыкістан. Хто пачаў першы, пакуль сказаць цяжка.

Фота: ria.ru

З Бішкека паведамілі пра перастрэлку на мяжы дзвюх краін. Прычынай абвастрэння там назвалі дзеянні таджыкскага боку, які ў аднабаковым парадку перакрыў участак дарогі ў мясцовасці Торт-Качо Баткенскага раёна, якая злучае кіргізскія гарады Баткен і Ісфану, чым і справакавала канфлікт.

Кыргызы кажуць, што таджыкскі бок выкарыстоўвае мінамёты і гранатамёты.

Таджыкскія памежнікі, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што першымі стральбу пачаў кыргызскі бок, а яны самі толькі адкрылі агонь у адказ.

«Трое таджыкскіх вайскоўцаў параненыя, іх даставілі ў Цэнтральную клініку горада Ісфара», — паведамляе «Sputnik Таджыкістан».

Пазней Sputnik паведаміў, што таджыкскі бок спыніў агонь. Пры гэтым улады краіны абвясцілі ў гэтым рэгіёне казарменнае становішча і сцягнулі туды сілы Дзяржкамітэта нацбяспекі, міліцыі і арміі.

Мяжа Кыргызстана і Таджыкістана перыядычна становіцца зонай канфліктаў паміж мясцовымі жыхарамі і памежнікамі дзвюх краін, якія ўзнікаюць з-за недэлімітызаваных участкаў. На іх немагчыма вызначыць, як пралягае мяжа паміж дзяржавамі.

У канцы красавіка мінулага года ў тым жа самым раёне канфлікт жыхароў на водазаборы «Галаўны» перарос ва ўзброенае супрацьстаянне вайскоўцаў дзвюх краін. Загінулі 36 грамадзян Кыргызстана, яшчэ каля 200 пацярпелі. Таджыкістан паведаміў пра 19 загінулых і 87 пацярпелых, больш за 300 дамоў і інфраструктурных аб'ектаў былі разбураныя ці спаленыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім4

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі11

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці7

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Калеснікава і Бабарыка сказалі, што не шкадуюць пра сваё рашэнне ў 2020-м34

Фядута апошнія паўтара месяца правёў у медчастцы і рыхтаваўся да аперацыі4

Бабарыка адказаў на пытанне, ці вернецца ў палітыку15

Марыя Калеснікава падзякавала Зяленскаму за прыём палітвязняў23

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім4

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць