Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі
«Белпол» атрымаў афіцыйны адказ ад Мінюста Германіі па справе Дзмітрыя Шынвізэ — начальніка аператыўна-рэжымнай часткі калоніі № 2 у Бабруйску, вядомага сваёй жорсткасцю і датычнасцю да катаванняў палітвязняў.

Федэральнае міністэрства юстыцыі Германіі паведаміла «Белполу», што матэрыялы звароту перададзены ў Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі. Ведамства праводзіць праверку і расследуе магчымую датычнасць Шынвізэ да злачынстваў супраць чалавечнасці.
Шынвізэ доўгі час пражывае ў Германіі без якіх-небудзь прававых наступстваў.
Матэрыялы звароту былі перададзеныя ў Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі Германіі, якое праводзіць праверку магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, гаворыцца ў адказе.
Чытайце расследаванне «Нашай Нівы»
«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію
Каментары