Грамадства

Праваабарончая арганізацыя: стандарты справядлівага судовага разгляду ў дачыненні да Бабарыкі былі парушаныя

Праваабарончая арганізацыя «Фонд Клуні за справядлівасць» (Clooney Foundation for Justice) апублікавала справаздачу аб судовым працэсе па справе Віктара Бабарыкі. У ёй робіцца выснова, што стандарты справядлівага судовага разгляду ў дачыненні да Бабарыкі былі парушаныя.

Аналіз фактаў дазволіў маніторынгавай місіі зрабіць высновы пра парушэнне такіх правоў Віктара Бабарыкі, як:

  • права на доступ да абаронцы да суда;
  • права быць інфармаваным пра сутнасць прад'яўленых абвінавачванняў;
  • права быць асуджаным кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом;
  • права на прэзумпцыю невінаватасці;
  • права на дастатковы час і ўмовы для падрыхтоўкі да абароны;
  • права выкліку і допыту сведак.

Зыходзячы з праведзеных назіранняў і інфармацыі, якія прагучала ў судовых пасяджэннях, у справаздачы канстатаваная прадвызначанасць вынікаў працэсу і пакаранне за ўдзел Бабарыкі ў выбарчай кампаніі.

Маніторынгавая місія зрабіла выснову, што сукупны шэраг парушэнняў у ходзе працэсу аказаў негатыўны ўплыў на справядлівасць судовага разгляду па справе Бабарыкі, што ў рэшце рэшт магло стаць істотным фактарам яго асуджэння.

На аснове праведзенага назірання і выяўленых парушэнняў аўтары справаздачы адзначаюць: 

«Палітычны кантэкст у спалучэнні з апісанымі парушэннямі прыводзіць нас да вельмі сур'ёзных асцярогаў, што абвінавачванне і суд над спадаром Бабарыкам былі выкліканыя неналежнымі матывамі, што ўяўляе сабою злоўжыванне працэсам».

«Фонд Клуні за справядлівасць» (Clooney Foundation for Justice) заснаваны галівудскім акцёрам Джорджам Клуні і ягонай жонкай — юрысткай Амаль Клуні. Адной з ініцыятываў фонду з'яўляецца TrialWatch — маніторынг крымінальных судовых працэсаў у розных краінах з мэтай выкрыцця несправядлівасці і прасоўвання вяршэнства права.

Поўны тэкст справаздачы на англійскай мове даступны тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць