Грамадства

Лукашэнка: Нашых войскаў ва Украіне няма. Але калі гэта будзе неабходна Беларусі і Расіі, яны будуць

Уранку 24 лютага Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам сілавых структур. Ён заявіў: «Беларускія войскі не бяруць ніякага ўдзелу ў расійскай спецаперацыі». Пры гэтым ён усклаў віну за вайну на Украіну і дэманстраваў вернасць Расіі.

«Беларускія войскі не бяруць ніякага ўдзелу ў расійскай спецаперацыі ў Данбасе», — заявіў Лукашэнка падчас нарады, назваўшы аперацыю расійскай, а не расійска-беларускай. 

Лукашэнка распавёў пра падрабязнасці размовы з Пуціным, якая адбылася сёння ў 5 раніцы. Выглядае, што кіраўнік Расіі праінфармаваў саюзніка аб пачатку вайны пасля таго, як аперацыя пачалася.

Паводле Лукашэнкі, Пуцін «самым падрабязным чынам распавёў пра сітуацыю і, самае галоўнае, пра развіццё гэтай сітуацыі».

Пуцін заявіў Лукашэнку, што мэта правядзення аперацыі «адназначная» — «спыненне генацыду народа ў Данецкай і Луганскай абласцях».

Лукашэнка заявіў, што асабіста прапанаваў Пуціну пакінуць некаторую колькасць Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на поўдні Беларусі.

Тлумачэнне такое: «Мы не былі гатовыя прыкрыць паўднёвы кірунак у гэтай сітуацыі, паколькі ўкраінскія падраздзяленні — вайскоўцы, не пагранічнікі — высунуліся да мяжы і пачалі праводзіць там манеўры. Мы гэта бачылі, але ў нас там ніколі не было войскаў. Таму я прапанаваў нейкую невялікую частку [расійскіх войскаў] пакінуць на паўднёвых межах, пакуль мы сваімі ўзброенымі сіламі не заменім іх».

Лукашэнка адзначыў, што вайсковае кіраўніцтва Украіны двойчы праводзіла перамовы з беларускімі калегамі. Апошняя такая размова адбылася пасля сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Маскве. Нюансы перамоваў кіраўнікоў дзяржаў былі даведзеныя да ўкраінскага боку.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ваеннае кіраўніцтва Украіны двойчы праводзіла перамовы з беларускімі калегамі. Апошняя такая размова адбылася пасля сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Маскве. Нюансы перамоваў кіраўнікоў дзяржаў былі даведзеныя да ўкраінскага боку.

«Сёння ноччу да аперацыі ён [прадстаўнік ваеннага кіраўніцтва Украіны] папрасіўся на размову. Я кажу: «Гаварыце з ім». Вы яму ад мяне прапанавалі, што пасля сустрэчы з прэзідэнтам Пуціным наш прэзідэнт Беларусі вам рэкамендуе неадкладна звязацца з міністрам абароны, Генштабам Расіі для таго, каб не пачалася гэтая бойня. Патэлефанаваў ён туды? Не патэлефанаваў. Ён, ведаючы, што можа пачацца канфлікт, нават не патэлефанаваў у Маскву. Слухайце, былі ж выпадкі ў гісторыі, калі Хрушчоў Кэнэдзі ноччу патэлефанаваў, і спынілі тэрмаядзерную вайну. А тут, бачыце, патэлефанаваць было цяжка, зняць трубку. Мярзотнік!» — заявіў Аляксандр Лукашэнка, на адрас украінскага кіраўніцтва.

«Каб не дапусціць гэтага [кровапраліцця ва Украіне] і спыніць эскалацыю, трэба сесці за стол перамоваў, але ніколі Расея не сядзе з імі за стол перамоваў, калі папярэдне не ўзгадніць пытанні, якія будуць абмяркоўвацца, — кажа Лукашэнка. — Іх Расея прапісала для NATO, і для Амерыкі, і для Украіны ў тым ліку. Пяць ці шэсць пытанняў. Там два-тры пытанні для Украіны. Першае — дэмілітарызацыя Украіны, недапушчэнне ўступлення ў НАТА Украіны і спыненне сілавых дзеянняў супраць Данецка і Луганска. Магчыма, з'явяцца і іншыя пытанні.

Так, яны будуць больш строгія па адносінах да Украіне. А як жа сёння, калі ты церпіш паразу? Вядома, табе пераможца нешта прадыктуе. Але давайце будзем рэалістамі: вядома, нешта прадыктуюць, але гэта будзе значна лепш, чым Украіна пацерпіць паразу ў вайне».

«Мы тут апраўдвацца не будзем з нагоды таго, што мы ўдзельнічаем, не ўдзельнічаем у гэтым канфлікце. Яшчэ раз кажу: нашых войскаў там няма. Але калі трэба будзе, калі гэта будзе неабходна Беларусі і Расіі, яны будуць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Расія атакавала Украіну АНЛАЙН

Каментары

Цяпер чытаюць

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак15

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Усе навіны →
Усе навіны

У Сібіры загарэлася і абрынулася буравая вышка «Беларуснафты»4

Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала срэбра на чэмпіянаце свету3

У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук Беларусі, расстралянаму за тэрарызм2

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»26

У Гомелі школьнікаў трымалі 1,5 гадзіны на вуліцы, каб яны паглядзелі савецкі ваенны фільм. Тэмпература — 7 градусаў8

Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак6

Французскі Le Monde: Дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі8

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток паставіў дыягназ парадам35

У Касцюшкаве знікла шыльда ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак15

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць