Грамадства

«Буча — спецаперацыя Брытаніі». Лукашэнка зноў абслугоўвае расійскую прапаганду

Лукашэнка паведаміў, што абмеркаваў з Пуціным Бучу, назваў гэта спецаперацыяй Брытаніі.

Разбітая расійская тэхніка на вуліцы Вакзальнай у Бучы. Фота Wikimedia Commons.

«Калі б Расія хоць крыху спазнілася са спецыяльнай аперацыяй, Захад бы нанёс па ёй сакрушальны ўдар, — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Далёкім Усходзе 12 красавіка. — Сучасны свет — жорсткая барацьба, сутыкненне цывілізацыйнага маштабу», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

«Мы калісьці вырашылі, што халодная вайна скончаная, тая старонка перагорнутая, і мы будзем жыць у новым цывілізаваным, справядлівым свеце, заснаваным на ўзаемаразуменні і трыумфе міжнароднага права. Захад так не думаў. Не знішчылі яны нас тады, вырашылі паспрабаваць цяпер», — сказаў Лукашэнка.

Ëн таксама чарговы раз дагадзіў расійскай прапагандзе, усклаўшы віну за масавую гібель жыхароў Кіеўскай вобласці Украіны на Брытанію.

Падчас спробы расійскіх войскаў захапіць Кіеў загінулі не менш за 1220 мірных жыхароў. Пасля адступлення расійскай арміі з-пад Кіева, Чарнігава і Сум адкрыліся сляды зверстваў. Асабліва пацярпеў 30-тысячны горад Буча на стратэгічна важнай трасе з Кіева ў кірунку Польшчы, дзе было знойдзена больш за 320 забітых. Магчыма, бучанцам помсцілі за разгром расійскіх калон у горадзе ў першыя дні вайны, у выніку якога прасоўванне расійскай арміі спынілася.

Лукашэнка забойствы ў Бучы адмаўляе.

«Мы сёння падрабязна абмяркоўвалі «псіхалагічную спецаперацыю» у Бучы, якую правялі англічане. Калі вам трэба адрасы, паролі, яўкі, на чым прыехалі, то ФСБ РФ можа даць гэтую інфармацыю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Расія напала на Украіну 24 лютага, меркавана, разлічваючы на бліцкрыг, але ўкраінскія войскі не толькі стрымалі ворага, але на многіх кірунках перайшлі ў контрнаступ. Параза расійскіх войскаў у бітве за Кіеў у лютым-сакавіку стала пераломным пунктам першага этапу вайны. 

Агрэсія супраць Украіны стала для Расіі правалам не толькі ў ваенным плане, але і ў сэнсе іміджу на міжнароднай арэне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць