Вайна

NYT: Начальнік Генштаба РФ Герасімаў быў пад Ізюмам, але паспеў з'ехаць да абстрэлу

У ЗША пацвярджаюць, што начальнік Генеральнага штаба РФ Валерый Герасімаў прыязджаў у Харкаўскую вобласць, каб паспрабаваць змяніць ход расійскага наступу на ўсходзе Украіны. Пра гэта са спасылкай на двух неназваных амерыканскіх чыноўнікаў піша The New York Times.

Украіна даведалася пра візіт Герасімава і нанесла ўдар па адной з пазіцый, дзе ён знаходзіўся, але той ужо паспеў з'ехаць.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч сцвярджае, што ў выніку ўдараў па гэтым раёне загінулі не менш за 200 расійскіх вайскоўцаў, у тым ліку 30 старшых афіцэраў — ад маёра да палкоўніка.

«Амаль 200 забітых у выніку трох удараў па штабах, якія за пяць сутак адбыліся. Сярод іх сама меней 30 старшых афіцэраў, на адным пункце кіравання знішчаны камандуючы. Адзін з элітных расійскіх спецназаўцаў, які ахоўваў кагосьці вельмі высокапастаўленага, канкрэтна пацярпеў», — распавёў ён 1 мая ў эфіры YouTube-канала «Фейгін Live».

Адным з загінулых, верагодна, быў генерал-маёр Андрэй Сіманаў, піша NYT.

Амерыканскія крыніцы выдання не маюць інфармацыі пра абстрэл расійскіх штабоў, але пацвярджаюць прыезд Герасімава. Прысутнасць такога высокапастаўленага чыноўніка на перадавой — незвычайная падзея. «Наша працоўная здагадка ў тым, што ён быў там, бо яны прызнаюць, што не вырашылі ўсе свае праблемы», — сказаў адзін з суразмоўцаў выдання.

  • 28 красавіка ў СМІ са спасылкай на свае крыніцы з'явілася інфармацыя пра тое, што ў захоплены Ізюм Харкаўскай вобласці прыехаў начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў, каб асабіста камандаваць войскамі на Данбасе.
  • 30 красавіка каля штаба, дзе нібыта знаходзілася стаўка Герасімава, адбыўся выбух з вялікай колькасцю параненых. На наступны дзень папаўзлі чуткі, што Герасімаў таксама атрымаў раненні, пасля чаго яго тэрмінова вывезлі ў Расію, але ў МУС Украіны інфармацыю аб раненні не пацвердзілі.

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць