Праваабаронцы паведамляюць, што ў Мінскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага.

Вядома, што мужчыну даставілі ў ІЧУ Мінскага раёна на вуліцы Скарыны. Верагодна, складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. У чым абвінавачваюць Андрэя, пакуль невядома. Суд павінен быў прайсці 6 траўня. Інфармацыі пра яго няма.
Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.
Каментары