Грамадства

Кіраўнік СК прызнаў паслявыбарчы гвалт з боку сілавікоў, але апраўдаў яго

Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара заявіў, што масавага гвалту з боку сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў не было, а фізічная сіла прымянялася «абгрунтавана і ў неабходных межах».

Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара 26 мая ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў, што масавага гвалту з боку сілавікоў падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года не было, піша «Радыё Свабода».

Вядоўца спытаў яго: «Ці можам мы закрыць тэматыку, на якую нас спрабавалі падсадзіць, — тэматыку нібыта масавага гвалту?»

«На мой погляд, гэтая тэма закрытая, бо большасць фэйкаў, якія былі ўкінутыя (як там іх называлі, «сінія задніцы», наколькі я памятаю), яны развянчаныя, — заявіў Гара. — Я, як чалавек, які кантраляваў, разбіраўся з гэтымі пытаннямі, магу сказаць (і тады ў мяне быў такі пункт гледжання, і цяпер ён не памяняўся абсалютна): ёсць дзяржава, дзяржава павінна забяспечыць спакой і бяспеку грамадзян. І для гэтых мэтаў у дзяржавы ёсць розныя рычагі, уключаючы прымяненне фізічнай сілы, калі гэта неабходна. Дзяржава мае права гэта рабіць, і абавязаная ў выпадку неабходнасці».

«Ніхто не кажа, што фізічная сіла тады не прымянялася. Але яна прымянялася абгрунтавана, законна і ў неабходных межах. Гэта было. Усё астатняе — накручванне, інфармацыйнае супрацьборства, тое, што не мае нічога агульнага з рэальнасцю», — сказаў кіраўнік СК.

Вядучы на гэта заявіў, што «дзяржава мае абсалютнае права на гвалт».

Па словах старшыні СК, «гульня на эмоцыях нашых людзей, якая адбывалася напярэдадні летніх падзей 2020 года», не можа быць закрытая, таму што «працуюць спецслужбы шэрагу дзяржаў».

«Я шчыра скажу: варожых нам дзяржаў. Хіба яны прызнаюць сваю паразу? Яны не прызнаюць сваёй паразы, яны будуць далей працаваць, — лічыць чыноўнік. — Я поўнасцю ўпэўнены, што цяпер мы знаходзімся, як і знаходзіліся, у стане вайны. Вайна інфармацыйная, вайна ў інтэрнэт-прасторы, лічбавай плоскасці, але вайна працягваецца. І разгойдваць, спрабаваць разгайдаць грамадства будуць пастаянна, я ў гэтым не сумняваюся».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць