Аўто11

Застанецца менш манеўраў для падману пры продажы. Што зменіць анансаваная база гісторыі патрыманых аўто

У трэцім квартале 2022 года ў Беларусі абяцаюць запусціць базу звестак па патрыманых аўтамабілях. «Наша Ніва» разбіралася, як будзе папаўняцца гэтая база, чым яна можа быць карыснай для шараговых аўтааматараў і якія новаўвядзенні будуць у ёй.

Базы даных, дзе можна атрымаць звесткі пра гісторыю патрыманага аўто, існуюць у многіх краінах свету. Звычайна ў ёй месціцца інфармацыя пра прабег аўтамабіля, колькасць уласнікаў, дарожныя выпадкі, знаходжанне ў вышуку, працу ў таксі і г.д. 

На бягучы момант, выкарыстоўваючы розныя базы даных, у Беларусі можна бясплатна даведацца: ці знаходзіцца аўтамабіль у вышуку, дату мытнага афармлення, тэрмін дзеяння дазволу на допуск у дарожным руху (тэхагляд) і тэрмін дзеяння страхавога полісу.

Таму, у пэўным сэнсе, база на партале электронных паслуг не стане нейкая новая крыніцай, а хутчэй сістэматызуе ўжо наяўныя даныя ў адным месцы. 

Тым не менш, мяркуючы з заявы дырэктара Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, апроч ужо дасяжнай інфармацыі, у беларусаў з'явіцца магчымасць спраўдзіць прабег аўтамабіля. Што з'яўляецца вельмі важным аспектам.

Верагодна, што звесткі, датычныя прабегу аўтамабіля, будуць трапляць у базу ад дзяржтэхагляду, бо гэта, бадай, адзінае месца, дзе ва ўласніка транспартнага сродку пытаюцца пра прабег.

Іншым месцам, дзе ў аўтаўладальнікаў пытаюць пра прабег аўтамабіля, з'яўляюцца страхавыя кампаніі. Але на прабег там глядзяць толькі ў выпадку, калі аўтамабіль трапляе на ацэнку шкоды пасля ДТЗ.

Страхоўшчыкі звяртаюць увагу на прабег, бо ад гэтага паказчыка залежыць узровень зносу транспарту, што ў сваю чаргу ўплывае на суму выплат. 

Такім чынам, з'яўленне базы, дзе будзе зафіксаваны прабег на момант праходжання тэхагляду, можа паменшыць колькасць выпадкаў, калі дасведчаныя ўласнікі аўто карэктуюць прабег, перад тым каб завітаць да страхавога эксперта. 

Тым не менш, пра наяўнасць у базе звестак аб удзеле аўто ў ДТЗ гаворка не ідзе. Магчыма, такія функцыі будуць дададзены пазней, бо пры жаданні даныя пра ДТЗ таксама можна структураваць у адзіную базу. У тых жа Штатах кожны факт звяртання ў страхавую заносіцца ў базу, дзе можна даведацца, калі адбыўся той ці іншы выпадак, якая частка аўто пацярпела і г.д.

Дастаткова поўныя базы даных, прысвечаныя гісторыі аўто, ёсць і ў куды бліжэйшых да Беларусі краінах. Так, напрыклад, у суседняй Польшчы есць дзяржаўны сэрвіс «Гісторыя аўтамабіля». 

Узор гісторыі аўтамабіля ў Польшчы. Скрыншот: historiapojazdu.gov.pl

Пасля ўвядзення патрэбных даных, карыстальнік атрымлівае шмат інфармацыі пра гісторыю аўтамабіля пачынаючы ад даты першай рэгістрацыі аўто ў краіне да моманту праходжання тэхагляду. Звесткі пра прабег аўтамабіля, зафіксаваныя падчас праходжання тэхагляду, палякі пачалі збіраць з 2014 года. А з 2020-га да гэтага дадаліся даныя, якія фіксуюцца пры правядзенні дарожнага кантролю. 

Чытайце таксама: 

Змяняюцца правілы продажу патрыманых аўтамабіляў

Каментары1

  • Карбюратор
    19.07.2022
    Ну так все понятно. Сервис для страховых, чтобы не платить дурные деньги на возмещения размера вреда.)) Раньше пробег-износ считался путем применения таблиц, а автос считался изначально не битый, только если ржавый. А теперь тебе предъявят, что он состоит из двух половинок, если не из трех. И фотку из последнего дтп покажут с его участием.)))))

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?5

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паабяцаў дапамагчы прэзідэнту Бразіліі з пераабраннем. Хай той толькі папросіць12

Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна3

Netflix паказаў тызер мультсерыяла па матывах «Вельмі дзіўных спраў»

«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў9

Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным2

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы8

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?5

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць