Грамадства

У Менску адбылося паседжаньне палітрады аб’яднаных дэмсілаў

Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў на сваім паседжаньні ў Менску абмеркавала фармат удзелу ў маючых адбыцца выбарах у мясцовыя саветы, а таксама мэтазгоднасьць правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў на сваім паседжаньні ў Менску абмеркавала фармат удзелу ў маючых адбыцца выбарах у мясцовыя саветы, а таксама мэтазгоднасьць правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Палітыкі не выключаюць, што дата мясцовых выбараў будзе прызначана ўжо ў жніўні, бо, як мяркуецца, улады разьлічваюць правесьці кампанію датэрмінова, у спакойнай сацыяльнай абстаноўцы. Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, які старшыняваў на палітрадзе, лічыць за лепшае выставіць ад аб’яднанай апазыцыі па адным кандыдаце на акругу.

(Мілінкевіч: ) «Калі кааліцыя здольна працаваць разам, то трэба аб’яднацца й працаваць на аднаго чалавека. Выстаўляць некалькі кандыдатаў – папросту наладжваць трэнінг для актывістаў. А мы ж ня гэтым займаемся. Выйграць выбары ўсё роўна немагчыма, а можна толькі прыйсьці да людзей. Таму гэта прапагандысцкая, агітацыйная кампанія, кампанія барацьбы са страхам».

Спадар Мілінкевіч лічыць вельмі важным прасоўваньне ў абласныя Саветы й Менскі гарадзкі ад аб’яднаных дэмсілаў па адным кандыдаце.

(Мілінкевіч: ) «Дарэчы, ня так многа людзей у нас, якія самаахвярна пойдуць. Каб ужо такая вялікая канкурэнцыя была! У краіне ж 24 тысячы акругаў. Для мяне пытаньне выглядае вельмі простым: сканцэнтраваць высілкі, рэсурсы людзкія й фінансавыя на адным кандыдаце й добра на яго папрацаваць».

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька выказваецца за тое, каб аб’яднаная апазыцыя мела магчымасьць выставіць некалькіх кандыдатаў на акругу.

(Лябедзька: ) «Я думаю, што гэта палітычная кампанія. Таму для нас, для АГП, тут не існуе праблемы. Трэба ўлічваць, што кіраваць усімі канкурэнтназдольнымі прэтэндэнтамі ад дэмакратычнага лягеру будзе складана. Але ўсё роўна людзі пойдуць. Дык лепш папрацаваць зь імі, каб іхныя ўлёткі ўтрымлівалі агульны мэсыдж».

Спадар Лябедзька прэзэнтаваў на палітрадзе пазыцыю зьезду АГП адносна правядзеньня кангрэсу дэмсілаў. Ён лічыць: перш чым прымаць рашэньні ў гэтым пытаньні, трэба параіцца з самімі ўдзельнікамі кангрэсу.

(Лябедзька: ) «Мы ўжо згубілі час, мы згубілі дынаміку з гэтым мерапрыемствам. Яго трэба праводзіць залежна ад таго, якім будзе парадак дня, якія паўстаюць актуальныя пытаньні».

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, мінулы кангрэс праводзіўся на высокім эмацыйным уздыме, якога цяпер няма.

(Мілінкевіч: ) «Для сур’ёзнага кангрэсу трэба многа часу – яго за пару месяцаў не правядзеш. Каб вельмі тэрмінова праводзіць кангрэс, для мяне прычынай можа быць толькі адно – пагроза незалежнасьці Беларусі».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну92

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну92

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць