Каментары да артыкула

«А вы па-беларуску размаўляеце, таму што прынцып? У нас рускамоўная школа, у дырэктара адразу будуць пытанні»

  • Nord
    08.09.2022
    Гэта дзічына! Адкрытая дыскрымінацыя. Школы ў нас ужо і не беларускія, а рускія, дзе беларуская мова выкладаецца як замежная. Яшчэ крыху і яны павесяць трыкалор і двухгаловага арла
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    08.09.2022
    У чым я ніколі і не сумняваўся -- беларусы не здольныя пабудаваць самастойную нацыянальную дзяржаву. Гэта -- аксіёма! І тое паказала ўся хада нашай гісторыі.

    Неяк прачытаў старадаўнюю кніжку браслаўскага гісторыка Атана Гедэмана пра школу піяраў у м. Лужкі (цяпер Шаркоўскі р-н). Дык, вось -- тагачасныя школы выхоўвалі дух рыцарства, бараніць усялякімі сродкамі святую Рэч Паспалітую. Калі царскія ўлады зачынілі ўсе польскія школы пасля 1863 г, то існавалі падпольныя школы пры кожным касцёле. І ўсё такі Палякі аднавілі незалежнасць у 1920-я гг і прыхапілі частку Беларусі.
  • Тыя хто
    08.09.2022
    У дырэктара вынікнуць пытанні?
    "Выдатна"!
    А ў дырэктара не вынікае пытанняў, чаму ў Беларусі, дзе ёсць свая, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА ў школах навучальны працэс ідзе выключна на рускай, і што беларуская вывучаецца ўвогуле, як замежная???

    Тым не дзіўны мне адказ адной "учыцяльніцы", прыхільніцы 3 адсоткаў, якая быццам бы за мову, але (цытата) "Я не хочу, чтобы в школе всё было по-белорусскаму".
    По-белорусскОМУ!
    Настаўніца, ёкарны бабай.
  • марны будаўнік нацыянальнай дзяржавы
    08.09.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына,
    Нельга адраджаць мову без актыўнага удзела улады. Раейская мова не сама прыйшла на Беларусь, яе прынесла акупацыйная улада. Таму адраджаць беларускую мову павінна нацыянал-патрыятычная улада. Без гэтага ніяк. У пачатку 90-х такія спробы былі і даволі паспяховыя, пакуль да улады не дарваліся беларусафобы.
  • Банапарцюк
    08.09.2022
    Дык а нічога не змянілася за 20 год. Каклі на мове размаўляеш, то бэнээфавец, калі на трасянцы, то калгаснік. А вось калі на вялікай і магутнай, то адукаваны і сапраўдны беларус.
  • Валошка
    09.09.2022
    У маёй школе выкладчыца рускай мовы адкрыта казала, што яе мова вялікая, а нашая прымітыўная. Як доказ прыводзіла верш вялікага Пушкіна і яго сапраўды кепскі пераклад на беларускую. І колькі такіх шавіністаў у дзяржаўных установах рознага ўзроўню?
  • Янка
    09.09.2022
    Валошка, у такога роду сітуацыях трэба прапаноўваць апаненту пачытаць якіх-колечы 50 старонак Германа Гесэ "Гульня шкляных перлаў", пераклад Васіля Сёмухі. 
    У дадзенай сітуацыі прафесійная прымітыўнасць і непісьменнасць настаўніцы зашкальваюць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць