Грамадства11

Чвэрць калодзежнай вады ў Беларусі забруджаная нітратамі. Чым яны пагражаюць і як пазбегчы атручвання 

З нітратамі ў вадзе найчасцей сутыкаюцца жыхары сельскай мясцовасці. Траціна з іх бярэ ваду са студняў. Нітратныя злучэнні трапляюць у грунтовыя воды з фермаў і з хімічнымі ўгнаеннямі з палёў. Пазбавіцца ад забруджвання няпроста, а ўжыванне такой вады можа выклікаць сур’ёзныя хваробы. 

Фота ілюстрацыйнае

Для прыгатавання ежы гэтую ваду не рэкамендуецца браць

Што такое нітратная вада ў калодзежы зведалі жыхары вёскі Старое сяло Бялыніцкага раёна. У паселішчы, дзе прапісана паўсотні чалавек, брудную ваду выявілі ў трох калодзежах з 14-ці. Тыя з вяскоўцаў, якія прызвычаіліся мець студню пры хаце, у разгубленасці. Цяпер па ваду ім даводзіцца хадзіць за некалькі сот метраў.

Па словах жыхароў вёскі, іх стала насцярожваць, што пасля кіпячэння ў вадзе з'яўлялася бялёса-каламутная плёнка. Яны напісалі ў раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Па правядзенні аналізаў супрацоўнікі рэкамендавалі жыхарам выкарыстоўваць ваду толькі для тэхнічных патрэбаў.

«Людзі павінны ведаць, што па нітратах перавышэнне. Мы рэкамендуем гэтую ваду для прыгатавання ежы не ўжываць. Браць чыстую з іншых калодзежаў», — тлумачаць у санэпідэмстанцыі.

Фота: zara.by. Жыхар вёскі Старое Сяло

У калодзежнай вадзе Старога Сяла ўтрыманне нітратаў перавысіла дапушчальную норму амаль удвая. Акрамя нітратаў у ёй было багата хларыдаў, а таксама — кальцыю і магнію, якія вызначаюць ступень жорсткасці вады. Па праверцы на калодзежах зʼявіліся засцерагальныя абвесткі.

«Калі б была кішэчная палачка, то калодзеж прадэзынфікавалі б і ўсё, а з нітратамі складаней. Іх жа ніяк не адчуеш і ніяк з імі не пазмагаешся», — даводзяць спецыялісты з раённай санэпідэмстанцыі.

Сярод прычынаў забруджвання вады называецца недалёка размешчаная ферма, дзе маглі няправільна ўтылізаваць арганічныя адходы буйной рагатай жывёлы, а таксама траплянне ў грунтовыя воды ўгнаенняў з палёў.

У раённай санэпідэмстанцыі дапускаюць, што з часам вада сама можа ачысціцца, бо, па іх словах, такія выпадкі былі ў раёне.

Нітраты цяжка вывесці з вады звычайнымі метадамі ачысткі

Праблемы з нітратнай вадой характэрныя для сельскай мясцовасці. Траціна жыхароў вёскі бярэ ваду са студняў. На балансе жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны іх блізу 24 тысяч. У 40 працэнтаў з іх вада мае павышаную канцэнтрацыю нітратаў і нітрытаў, настойваюць эколагі. 

«Нажаль, ачысціць ад нітратаў (утрыманне іх у студні нестабільна) забруджаныя імі студні немагчыма, бо гэтыя рэчывы прыносяцца туды звонку грунтавымі водамі», — настойваюць у цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі.

Ваду, забруджаную нітратамі, нельга выкарыстоўваць у гатаванні ежы, а таксама не паіць ёю жывёлаў. Трапіўшы ў арганізм чалавека, нітраты ўплываюць на падстраўнікавую залозу, кішэчнік, а гэта вядзе да сур’ёзных хваробаў. У выпадку назапашвання такіх рэчываў зніжаецца насычэнне артэрыяльнай крыві кіслародам, развіваецца гіпаксія, узнікае кіслароднае галаданне.

Фота: zara.by

У групе павышанай небяспекі ад атручвання нітратнымі злучэннямі дзеці, людзі з захворваннямі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмаў, цяжарныя, пажылыя з недастатковым забеспячэннем кіслародам органаў і тканак, а таксама асобы з пептычнай язвай або хранічным гастрытам.

Што рабіць, каб пазбегчы праблемы

Анлайн-часопіс ECOIDEA адзначае: якасць вады залежыць ад таго, што размешчана вакол калодзежа. Часта крыніцу нітратаў можна ліквідаваць самастойна: перанесці туалет ці месца ўтрымання хатняй жывёлы далей ад студні, зменшыць колькасць мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў, што выкарыстоўваюцца ў агародзе, ці зусім перастаць іх выкарыстоўваць.

«На некаторыя крыніцы забруджвання самастойна паўплываць складана, — пішуць эколагі, — гэта несанкцыянаваныя звалкі, склады пестыцыдаў, гнаявыя сцёкі. Нярэдка за павышаным утрыманнем нітратаў у цэлай вёсцы стаіць канкрэтная крыніца забруджвання».

Яны раяць правяраць любую не водаправодную ваду на ўтрыманне нітратаў. Іх канцэнтрацыя спраўджваецца спецыяльнай тэст-палоскай. Яе можна прыдбаць у спецыялізаваных крамах. Кошт набору да дзясятка штук ад 20 рублёў.

«Здаецца, і касманаўта збіраюцца высылаць у космас, а без старасвецкіх студняў быў бы апакаліпсіс»

Штодзень выпівайце на галодны страўнік шклянку гарачай вады

Металы, бактэрыі і рэшткі пластыку. Вось чаму лепей не піць вады ў бутэльках

Каментары1

  • Фонс
    04.10.2022
    Пра гэтую праблему даўно пісалі СМІ, наўрад-ці з часам сытуацыя палепшылася. Скважыны трэба сьвідраваць, магчыма вада з большай глыбіні ня будзе ў такой ступені забруджанай. Аднак, ці не спатрэбіцца сплочваць падатак за карыстаньне недрамі, глыбей 20 м. ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць