Вайна22

У расійскім Белгарадзе правяраюць падвалы на выпадак ракетнага ўдару УСУ

У Белгарадскай вобласці правераць, ці гатовыя падвалы да магчымага часовага размяшчэння людзей у выпадку масіраваных ракетных удараў з боку Украіны, паведамляецца на сайце рэгіянальнага ўрада.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Аляксей Фурман / Getty Images

«Буду правяраць асабіста, ці ёсць інфармацыя ў жыхароў: дзе знаходзяцца ключы ад падвалаў, буду глядзець на стан саміх падвалаў», — заявіў мясцовы губернатар Вячаслаў Гладкоў.

Акрамя гэтага, рэгіянальныя ўлады абавязваюцца арганізаваць распаўсюджванне інфармацыі пра тое, як паводзіць сябе пры абстрэлах, якія бываюць міны і што рабіць пры іх выяўленні, а таксама аб правілах аказання першай дапамогі. Такая інфармацыя будзе распаўсюджвацца на прадпрыемствах, у школах і бальніцах, сацыяльных установах, а таксама праз СМІ і інтэрнэт.

«Важна, каб кожны жыхар вобласці разумеў, што яму рабіць і як сябе паводзіць у той ці іншай экстрэмальнай сітуацыі. На жаль, такія патрабаванні часу», — заявіў Гладкоў.

З пачатку кастрычніка ўлады Белгародскай вобласці сталі ўсё часцей паведамляць пра абстрэлы, як сцвярджаецца, з боку Украіны. Напярэдадні, 13 кастрычніка, пацярпеў шматпавярховік у Белгарадзе, а пазней у той жа дзень губернатар Гладкоў паведаміў, што ў выніку абстрэлу разбураны памежны пункт у горадзе Шэбекіна на мяжы з Украінай. Увечары ж у адным з пасёлкаў Белгарадскай вобласці адбыўся выбух на складзе боепрыпасаў, ёсць загінулыя і параненыя. 

Чытайце таксама:

У выніку выбухаў у Белгарадскай вобласці загінулі тры расгвардзейцы. Сёння ў Белгарадзе зноў абстрэлы

У Белгарадскай вобласці паведамілі пра выбух склада з боепрыпасамі ў выніку абстрэлу УСУ

«Ненавучаных хлопцаў кідаюць на перадавую». Расія закіпае

Каментары2

  • Харон
    14.10.2022
    Ну, да, не жилось, как людям, вот пришло время к подвалам примеряться. Оказывается, пандэмия, это было не самое страшное в Белгороде...
  • a.hto.tam.idze
    14.10.2022
    Гэта чаго ж такое адбываецца? Да хлапкоў дададуцца яшчэ і абстрэлы?

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць