Грамадства

Два гады «хіміі» вынес суд гарадзенцу за ўдзел у маршы пратэсту

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд чарговаму ўдзельніку маршу пратэсту, які адбыўся 6 верасня 2020 года. Гарадзенца Юрыя Курчэўскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342), паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль.

Па матэрыялах абвінавачання, Юрый Курчэўскі, 6 верасня даведаўшыся пра плануемую акцыю пратэсту, прыбыў на плошчу Савецкую, каб разам з іншымі прайсці маршам па цэнтры горада. Пры гэтым «груба парушаў грамадскі парадак, прыняў актыўны ўдзел у групавых несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах — мітынгу, шэсці, выбудаваўшыся ў шэраг, перагарадзіўшы цэнтральны ўваход у філіял ААТ «Беларусбанк» і частку тратуара, што пацягнула парушэнне працы названай установы».

Пры гэтым на патрабаванні аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў не рэагаваў. Далей, працягваючы свае дзеянні, прыняў актыўны ўдзел у групавым несанкцыянаваным мерапрыемстве — масавым вулічным шэсці, якое перашкаджала руху транспарту. У выніку аўтатранспартнаму прадпрыемству быў нанесены ўрон на суму 71,69 рублёў.

6 верасня ў цэнтры Гродна быў запланаваны чарговы марш нязгодных з дзеяннямі ўладаў. Пратэстоўцы збіраліся ў шасці пунктах горада, каб дайсці да Савецкай плошчы. Групы людзей, якія ішлі да цэнтра, разбівалі сілавікі. Масавыя затрыманні і счэпкі былі на вул. Астроўскага. Пазней людзі сабраліся на Савецкай плошчы і пайшлі маршам да ўніверсама «Брэст». Там людзей сустрэў АМАП, які ўжыў газ. Счэпку разбілі, некаторых людзей затрымалі, астатнія сышлі. Пры затрыманнях і мужчын, і жанчын душылі, цягнулі па асфальце і распылялі газ проста ў твар.

У судовым пасяджэнні Курчэўскі сваю віну прызнаў цалкам.

Суд пастанавіў прызнаць Курчэўскага вінаватым і 26 верасня прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на два гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць