Свет

ISW: Пуцін з яго заклікамі да канкурэнцыі ў ваеннай прамысловасці адарваны ад рэальнасці

«Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з яго заклікамі забяспечыць канкурэнтназдольную вайсковую прамысловасць адарваны ад рэальнасці ў выглядзе [разарваных] ланцужкоў паставак у Расіі і праблем вайсковай прамысловай базы», — піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы-аналізе пра вайну ва Украіне, піша Бі-бі-сі.

У сераду Пуцін на нарадзе навастворанага Каардынацыйнага камітэта па забеспячэнні Узброеных Сіл Расіі заклікаў забяспечыць «актыўную канкурэнцыю вытворцаў і распрацоўшчыкаў» зброі, ваеннай тэхнікі і экіпіроўкі.

ISW нагадвае, што Расія купляе дроны і, магчыма, балістычныя ракеты ў Ірана, а таксама, як сцвярджае амерыканская разведка, закупіла артылерыйскія снарады ў Паўночнай Карэі (усе тры краіны запэўніваюць, што нічога такога не было).

«Залежнасць Расіі ў частцы найважнейшых тыпаў узбраення ад краін, якія знаходзяцца ў ізаляцыі і пад цяжкімі санкцыямі, не ўзгадняецца з патрабаваннем Пуціна, каб расійская вайсковая прамысловасць у найбліжэйшай перспектыве стала высокаканкурэнтнай і пачала задавальняць патрэбы расійскіх Узброеных сіл», — заўважаюць аналітыкі ISW.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года5

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Захаду варта пераглядзець стратэгію адносна Беларусі — інакш прарасійскія настроі будуць расці65

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены3

У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?2

Літва рыхтуе масты на мяжы з Беларуссю і Расіяй да падрыву ў выпадку нападу6

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года5

Нацбанк прэзентаваў квадратную, прамавугольную манету і манету дзіўнай формы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года5

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць