Свет22

У арганізме Саакашвілі выявілі мыш'як

Медыцынскія аналізы экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, які знаходзіцца ў турме, паказалі ўтрыманне мыш'яку ў яго арганізме. Пра гэта паведаміў адвакат Шалва Хачапурыдзэ, паведамляе «Настоящее время».

Фота: Irakli Gedenidze / Pool Photo via AP

«Мы пакуль не атрымлівалі аналізаў пазногцяў, яны прыйдуць сёння, але па тэлефоне высветлілася, што ў выніку даследавання было выяўлена яшчэ адно [атрутнае] рэчыва — мыш'як», — сказаў адвакат.

У панядзелак Саакашвілі ўпершыню за доўгі час будзе прысутнічаць на пасяджэнні суда па справе аб незаконным перасячэнні мяжы, распавёў адвакат. Пры гэтым былы прэзідэнт, па словах Хачапурыдзэ, знаходзіцца ў цяжкім стане, для яго перамяшчэння спатрэбіцца спецыяльнае крэсла. «Для таго, каб мы не станавіліся прычынай зрыву судовага працэсу, яго пераносу, ён вырашыў, што сёння з'явіцца на працэс», — адзначыў адвакат.

Раней маці Саакашвілі Гіулі Аласанія і адвакат Валеры Гелбахіані паведамілі аб яго магчымым атручванні цяжкімі металамі, у тым ліку ртуццю. Па іх словах, пра гэта сведчыць медыцынскае заключэнне няўрадавай арганізацыі «Эмпатыя», якое яшчэ не было апублікавана і рыхтуецца для падачы замежным экспертам. Пры гэтым грузінскія ўлады заклікаюць «ўстрымацца ад заўчасных высноў» пра магчымае атручэнне былога прэзідэнта.

Палітыка абвінавачваюць у растраце дзяржаўных сродкаў на асабістыя патрэбы. Саакашвілі ўсе абвінавачванні адмаўляе. Паводле яго, падчас зняволення ў яго развіліся цяжкія захворванні. Адвакаты і прыхільнікі Саакашвілі патрабуюць накіраваць яго на лячэнне за мяжу. Яго затрымалі 1 кастрычніка 2021 года, калі палітык вярнуўся ў Грузію.

Каментары2

  • Анёлак
    28.11.2022
    Думаю, "грузінская мара" здольная на атручэньне, бо Саакашвілі яны ненавідзяць да мозгу касьцей.
  • Жж
    28.11.2022
    Грузінская Газпрамаўская група на чале з Іванішвілі труціць моцнага апанента. Газпром і яго структуры - зло, бо яны павольна атручваюць краіны.

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне10

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА2

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы2

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць