Меркаванні2020

Перапіс беларусаў і хобітаў

Шмат бедаў за шматпакутную гісторыю Беларусі абрынулася на наш гаротны народ. Але зараз прыйшла самая страшная — перапіс. Піша на радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў.

Шмат бедаў за шматпакутную гісторыю Беларусі абрынулася на наш гаротны народ. Але зараз прыйшла самая страшная — перапіс.

«Вялікі Брат» зь зялёным партфэлем і значком перапісчыка прыйшоў па цабе. Не адчыняй яму дзьверы, заблытай яго сваімі хітрымі адказамі, не выдавай яму галоўную тайну — сваю нацыянальнасьць. Прынамсі, чытаючы некаторыя форумы ў Інтэрнэце, можна пераканацца,

што менавіта ў гэтым некаторыя людзі бачаць усю сваю грамадзянскую сьмеласьць — сказаць «фі» дзяржаве ў цэлым і канкрэтнаму перапісчыку ў прыватнасьці.

Здаецца, такія людзі ўжо сасьпелі да вялікага «грамадзянскага ўчынку» — не ўпусьціць перапісчыкаў у свой дом альбо адказаць, што іхняя нацыянальнасьць — хобіт.

Прызнаюся, гэта ў мяне выклікае прыблізна тую ж іранічна‑злобную рэакцыю, як паведамленьне, што антыглябалісты дзе‑небудзь у Эўропе разьбілі вокны Макдональса. Ведаеце, у сьвеце, дзе ў Іране асуджаюць на сьмерць за ўдзел у апазыцыйных акцыях, дзе ў некаторых краінах забіваюць толькі за іншую сэксуальную арыентацыю, і — можаце лічыць гэта банальнасьцю — у Афрыцы тысячы дзяцей паміраюць ад голаду, — дык вось у такім сьвеце ёсьць праблемы больш гарачыя, чым Макдональс.

Тое самае і ў Беларусі — здаецца, для многіх дылема «пускаць ці не ў свой дом перапісчыка, і што яму гаварыць» стала ці не адзіным, вельмі лёгкім і зручным спосабам праявіць сваю «сьмеласьць». А вось вам, дарэчы, і погляд «зь іншага боку» — беларускамоўная студэнтка‑перапісчыца піша пра свае першыя прыемныя ўражаньні.

Калі хто думае, што ён «герой», то для перапісчыкаў яны — «хамло».

Дарэчы, нешта я пакуль ня чуў, каб перапіс непакоіў тых, хто рэальна супрацьстаіць уладам — апазыцыйныя партыі ці нават праваабаронцаў. Не, пераважна дзіды ломяцца «кухоннымі рэвалюцыянэрамі», якія за апошнія гады дзякуючы разьвіцьцю інтэрнэту размнажаюцца, нібыта «нечароўныя трусікі», у геамэтрычнай прагрэсіі.

Гэта такі беларускі фэномэн, калі на акцыі прысутнічае 500 чалавек, а 20 тысяч чытаюць пра онлайн‑рэпартаж гэтай акцыі ў Інтэрнэце.

Што б хацелася сказаць такім рэвалюцыянэрам, для якіх увесь «пратэст» выяўляецца ў альтэрнатыве, паказаць усім дулю альбо сярэдні палец? Паўдзельнічайце ў нейкім праекце, уступіце ў партыю, грамадзкую арганізацыю… Не падабаюцца ўсе існуючыя — стварыце сваю. Змагайся за што‑небудзь, дакажы, урэшце, што ты ня хобіт.

Віталь Цыганкоў, Радыё Свабода

Каментары20

Цяпер чытаюць

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»3

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Усе навіны →
Усе навіны

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў21

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі8

Расіяніну Данілу Багрову далі дзевяць гадоў калоніі па справе аб спробе ваяваць за Украіну

Лукашэнка: Беларусь не мае дачынення да дронаў, што залятаюць у Польшчу або Літву10

Расійскі сенатар Джабараў пагражае Польшчы новым падзелам: «наступае на старыя граблі»10

ГУР узяў адказнасць за выбухі пад Уладзівастокам: называюць гэта помстай вайскоўцам РФ, якія ўдзельнічалі ў забойствах палонных украінцаў

Украінец і 17-гадовая беларуска. Паліцыя Варшавы ўдакладніла інфармацыю пра затрыманых з дронам18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»3

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць