Грамадства66

У Мінску праваслаўнага святара затрымалі за малітву аб здароўі абаронцаў Украіны

Раніцай 5 студзеня стала вядома пра затрыманне Дыянісія Карасцялёва, святара мінскага прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». 

Дыянісій Карасцялёў (справа) са сваім бацькам Ігарам Карасцялёвым (злева). Фота: sobor.by

Сілавікі ставяць Дыянісію ў віну, што падчас малебну ў храме ён маліўся за воінаў і абаронцаў Украіны.

Вядома, што ў верасні 2021 года дома ў святара праходзіў вобшук.

Цяперашняму затрыманню Карасцялёва папярэднічала публікацыя ў канале праўладнай прапагандысткі Вольгі Бондаравай. Паводле той публікацыі, нейкая прыхаджанка «абурылася» тым, што падчас малебну Дыянісій памінаў воінаў і абаронцаў Украіны. Сілавікі часта выкарыстоўваюць падобныя каналы для стварэння бачнасці «грамадскай думкі». Насамрэч рашэнні аб затрыманнях прымаюцца загадзя.

Як сцвярджае канал «Хрысціянская візія», Дыянісій проста прачытаў падчас навагодняга малебну запіску за здароўе «воінаў і абаронцаў Украіны». Канал спасылаецца на ліст мітрапаліта Веніяміна, датаваны 4 студзеня і адрасаваны благачынным Мінскай епархіі. Паводле гэтага ліста, Веніямін адхіляе святара ад святадзействаў (фактычна забараняе служэнне) да прынясення пакаяння.

Сям'я Карасцялёвых з мітрапалітам Філарэтам. Фота: sobor.by

Для самога прыхода арышт Карасцялёва — балючая падзея, і там спадзяюцца, што надоўга бацюшка пад вартай не застанецца.

«Маліцца можна за каго заўгодна, але ніякага распальвання варожасці там быць не магло. Гэта фантазіі», — кажа адзін з даўніх прыхаджан храма, які добра ведае Дыянісія.

Прыход іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Фота: commons.wikimedia.org

Дыянісій Карасцялёў — сын святара Ігара Карасцялёва, настаяцеля прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Сам айцец Ігар праблем з уладамі ніколі не меў, хутчэй наадварот — ён двойчы лаўрэат прэміі Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне» (у 1997 і 2015 гадах). Карасцялёў-старэйшы вядомы тым, што пры яго прыходзе арганізаваны комплекс сацыяльных майстэрняў, дзе працуюць людзі з цяжкімі псіхафізічнымі захворваннямі, і шмат для каго майстэрні — адна з нешматлікіх ці ўвогуле адзіная магчымасць сацыялізацыі. Прыход і саборны храм пры ім з’яўляюцца аднымі з найвялікшых у горадзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каму патрэбен такі малебен, альбо Чаму маўчыць мітрапаліт Веніямін?

Ці ўсякая ўлада ад Бога? Тлумачыць святар

Каментары6

  • Mar
    05.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Грышка
    05.01.2023
    Маліцца за здароўе і збаўленьне іншых — гэта не злачынства. Насмарэч гэта хрысьціянскі абавязак. «Прыхаджанін», які скардзіўся, ня ведае хрысьціянскаe веры і маралі. Сьвяты апостал Павал кажа хрысьціянам: «Перш-наперш прашу ўзносіць малітвы, прашэньні, маленьні, падзякаваньні *за ўсіх людзей*» (1 Цімафея 2:1). Ісус Хрыстос кажа хрысьціянам: «Любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых» (Мацьвея 5:44).
  • ром
    05.01.2023
    беларуски митрапалит хуже за ядронага Паула!)) у беларускага гасподь у Драздах)

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць