У Гомелі цыркавы гімнаст упаў з вышыні чатырох метраў. Прадстаўнік цырка выступіла з апраўданнямі
У суботу на выступе акрабатаў расійскага «Каралеўскага цырка» гімнаст саслізнуў з чалавечай канструкцыі вышынёй у чатыры метры.
Пазней дзяржаўныя рэсурсы апублікавалі відэа. Гімнаст кажа, што траўма несур'ёзная і ён працягнуў выступаць.
А прадстаўніца расійскіх цыркачоў Лізавета Чумакова апублікавала тэкст з апраўданнямі:
«Артыст не ўлічыў сукупнасць фактараў. Але мы запэўніваем, што інцыдэнт адзінкавы, калегі правялі «працу над памылкамі» і зрабілі адпаведныя высновы».
Каментары