Свет22

«Сіл больш няма». Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн абвясціла аб адстаўцы

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн абвясціла, што сыдзе з пасады прэм'ер-міністра Новай Зеландыі ў наступным месяцы. У эмацыйным выступе яна прызналася, што ў яе больш няма сіл працаваць на гэтай пасадзе, піша Бі-бі-сі.

Фота: Nick Perry, File / AP Photo

42-гадовая Ардэрн сказала, што амаль шэсць цяжкіх год на месцы прэм'ера моцна яе выматалі.

Яна сыдзе з пасады лідара Лейбарысцкай партыі не пазней за 7 лютага. У блізкім часе адбудзецца галасаванне, каб вызначыць яе замену.

14 кастрычніка ў Новай Зеландыі пройдуць усеагульныя выбары.

Спадарыня Ардэрн сказала, што абдумвала сваю будучыню падчас летніх вакацый.

«Я спадзявалася, што знайду неабходныя сілы, каб працягваць працаваць, але, на жаль, не знайшла. Я акажу Новай Зеландыі мядзведжую паслугу, калі буду працягваць», — сказала яна.

Джасінда Ардэрн стала самай маладой жанчынай — кіраўніком урада ў свеце, калі ў 2017 годзе яе абралі прэм'ер-міністрам, тады ёй было 37 гадоў.

На гады яе лідарства прыйшлося некалькі нялёгкіх выпрабаванняў. У тым ліку пандэмія Covid-19, стральба ў мячэці Крайстчэрча і вывяржэнне вулкана на востраве Уайт-Айленд.

Каментары2

  • Уга
    19.01.2023
    Наелася ўлады.
  • яська
    19.01.2023
    Бог ёсць. І ўсім зробіць па заслугах.

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі42

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі42

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць