Грамадства8787

«У Лукашэнкі бачым разуменне таго, як гэтая вайна развіваецца». Падаляк патлумачыў, чаму Кіеў не ідзе на кантакт з Ціханоўскай

Кіеў хоча бачыць шырокія антываенныя маніфестацыі, расказаў дарадца Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю Delfi.

Фота: Report.az

Пытанне было зададзена наступным чынам: «Ці ёсць стратэгія ва ўкраінскай улады ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай? Чаму ніхто з прадстаўнікоў Украіны не сустракаецца з Ціханоўскай?

«Мы не бачым сэнсу асаблівага развіваць гэтыя адносіны, таму што не бачым выразнай антываеннай актыўнасці з боку апазіцыі, адказаў Міхаіл Падаляк. — Што такое актыўнасць? Гэта нейкія маштабныя маніфестацыі, нават не ў самой Беларусі, а каля беларускіх пасольстваў іншых краін.

Пра сустрэчу з Ціханоўскай, пры ўсёй павазе, а якая каштоўнасць гэтай сустрэчы? Зяленскі фармуе глабальны парадак дня, але ён не можа фармаваць лакальныя, рэгіянальныя парадкі ў кожнай краіне.

З нагоды беларускай апазіцыі, мне здаецца, ім сёння трэба вызначыцца, хто ў іх сапраўды можа ўплываць на беларускае грамадства, і тады ўжо будзем разглядаць магчымасць сустрэчы.

З іншага боку, у Лукашэнкі бачым разуменне таго, як гэтая вайна развіваецца. Для яго максімальна небяспечна ў гэтай вайне браць яшчэ больш актыўны ўдзел, чым ён бярэ цяпер».

Каментары87

  • Апанас
    13.02.2023
    Я таксама ня бачу (і ня бачыў) значнай антылукашэнкаўскай актыўнасьці ў Кіева. Украіна працягвала актыўна супрацоўнічаць з антыбеларускім рэжымам нават пасьля 2020-га году, калі ўвесь сьвет спыніў кантакты з узурпатарам і ўвёў санкцыі.
    Таму Падаляку лепш заткнуцца.
  • Мойша
    13.02.2023
    Ну вось сутрэнуцца з ёй украінцы і што зменіцца? Украіна разваліцца? Беларусь уздымецца? Нічога з вышэй прыведзенага не адбудзецца але лукашэнка яшчэ на крок стане бліжэй да ўступленне ў вайну. Ён можа і так уступіць але навошта даваць повад калі ёсць верагоднасць гэта пазбегнуць, а ад сустрэчы гэтай нічога ня зменіцца.
  • Ы
    13.02.2023
    Чтобы ты и дальше нефтянкой или чем еще торговал с режимом? Приезжай, поактивничай, клоун. 

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць