Вайна22

«Магчыма, гэта ўжо не А-50, а банальны Іл-76». Вайсковы эксперт ацэньвае, у якім стане можа быць расійскі самалёт пасля дыверсіі

Сёння расійскі самалёт А-50, які ўчора прапагандысты паказвалі «цэлым», паляцеў у Расію. Украінскі вайскова-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка ў каментарыі «Нашай Ніве» разважае, у якім стане можа быць самалёт і наколькі 200 грамаў выбухоўкі, пра якія казаў «Байпол», маглі яго пашкодзіць. 

Скрыншот відэа БТ

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», самалёт А-50, які нядаўна, верагодна, пашкодзілі беларускія партызаны, накіроўваецца на 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрогу. Менавіта ён з'яўляецца прадпрыемствам, якое ў тым ліку займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50.

Эксперт адзначае, што магчымасць палёту пасля нанясення пашкоджанняў, пра якія заяўляў «Байпол», у А-50 магла цалкам захавацца.

«Учора мы бачылі, як ён рулюе па ўзлётна-пасадачнай паласе, і фактычна гэта кажа пра тое, што магчымасці кіравання гэтым самалётам у экіпажа ёсць.

Іншае пытанне, ці мае ён магчымасць выконваць свае асноўныя функцыі — далёкага радыёрэлакацыйнага выяўлення і кіравання. Калі гэты комплекс атрымаў пашкоджанні, нават не нейкія глабальныя, а зусім невялічкія, якія знешне можна і не ўбачыць, то гэта ўжо не А-50, а банальны Іл-76», — вобразна параўнаў Аляксандр Каваленка тое, што разведавальны самалёт цяпер, магчыма, прыдатны толькі для транспарціроўкі. 

Выбухоўкі масай нават да 200 грамаў дастаткова, каб нанесці пашкоджанні, пасля якіх самалёт будзе патрабаваць рамонту, тлумачыць вайсковы экперт. 

«Расіяне добра разумеюць, што калі яны цяпер выведуць А-50 з тэрыторыі Беларусі ў Расію, на рамонтны завод, усе гэта ўбачаць. Гэта будзе зафіксавана. І пацвердзіцца, што аперацыя па нанясенні ўдараў па А-50 была паспяховай», — мяркуе ён. 

Як дроны, якія наносілі пашкоджанні, маглі трапіць на тэрыторыю аэрадрома, які ахоўваецца? 

«Мы цяпер бачым, як пастаянна на тэрыторыі Расіі нешта адбываецца. Напрыклад, інцыдэнт у Энгельсе. Тады ў гэтым абвінавацілі Украіну, хаця яна знаходзіцца ад гэтага горада за 800 кіламетраў. Ёсць жа ўсталяванае СПА, на аэрадроме ў Мачулішчах таксама. Але што забараняе яе абмінаць?

Паўнамаштабная вайна ва Украіне прадэманстравала тое, наколькі, насамрэч, малаэфектыўная расійская СПА. Яна не выконвае цалкам свае функцыі, а яе характарыстыкі значна завышаныя. Таму я не сумняваюся, што той ці іншы дрон мае ўсе магчымасці абмінаць расійскую СПА (а ў Беларусі стаіць таксама яна), і здзяйсняць такім чынам налёты на аб’екты», — падсумоўвае Аляксандр Каваленка.

Кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў пракаментаваў «Еўрарадыё» сённяшні ўзлёт расійскага А-50, пашкоджанага ў Мачулішчах беларускімі партызанамі.

«Мэтай атакі былі антэна і абсталяванне. Узлёт не кажа пра працу абсталявання. Крылы і рухавікі не былі пашкоджаныя».

Чытайце таксама: 

«Байпол» расказаў, чым падрывалі самалёт у Мачулішчах і што ў ім можа быць пашкоджана

З'явіўся першы спадарожнікавы здымак аэрадрома «Мачулішчы» пасля дыверсіі на ім

Падрыў расійскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах ажыццявілі беларусы — Азараў

Каментары2

  • Пан Усялян
    02.03.2023
    Я магчыма нечага не разумею... Усё што адбываецца, падобна да ананізму. Калі разглядалася магчымасць знічтажэння гэтага самалёту (вывядзення яго з працоўнага стану), то чаму да дронаў прычапілі 200 гр. трацілу, а не 1 кг., каб ужо на амэн уяба.. гэтае кацапскай карыта ??? Я просты хлопец сам Шчучыншчыны не разумею... Загадзя ўдзячны за тлумачэння!
  • Толік Старк
    02.03.2023
    Пан Усялян, не кожны дрон здолее падняць 1 кілаграм, і нават меней.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных29

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных29

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць