Грамадства

Да «экстрэмісцкіх» аднеслі сацсеткі былой карэспандэнткі «Рэгіянальнай газеты»

Улады працягваюць ціск на «Рэгіянальную газету». Следам за арыштам галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча ў пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі кантэнт сацсетак і нават акаўнт колішняй супрацоўніцы выдання, піша БАЖ.

Зоя Хруцкая

Рашэннем суда Маладзечанскага раёна ад 27 сакавіка «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаная інфармацыйная прадукцыя акаўнта ў сацсетцы Instagram з назвай «Рэгіянальная газета». 

Той жа суд пастанавіў надаць аналагічны «ярлык» старонкам у сацсетках былой журналісткі «Рэгіянальнай газеты» Зоі Хруцкай. Прынамсі ў рэзулятыўнай частцы пазначана, што «падлягае неадкладнаму выкананню» пастанова аб прызнанні «экстрэмісцкім» кантэнту ў сацсетцы ўкантакце з назвай «Зоя Хруцкая».

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, да большасці дзейных і былых супрацоўнікаў «Рэгіянальнай газеты» ў сакавіку наведваліся з аглядамі і апытаннямі прадстаўнікі праваахоўных структур, цяпер журналісты пад падпіскамі аб «неразгалошванні». 

15 сакавіка сілавікі зладзілі ў Вілейцы ператрус дома ў галоўнага рэдактара і заснавальніка выдання Аляксандра Манцэвіча. Праз два тыдні пад вартай Следчы камітэт інкрымінаваў яму крымінальны артыкул 369-1 (распаўсюджванне заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады).

Раней у пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў ужо трапілі афіцыйны сайт выдання — rh.by, карпаратыўны тэлеграм-канал, а таксама старонка ў расійскай сацсетцы УКантакце. 

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць