Здарэнні1717

Мінчук забіў чалавека, які не прыбраў за сваім сабакам

Здарэнне адбылося ў адзін з дзён на вуліцы Ангарскай, паведамляюць «Мінск-Навіны».

У 58-гадовага мужчыны адбыўся канфлікт з незнаёмым чалавекам, які выгульваў сабаку і не прыбраў за ім — сабака справіў патрэбу на газоне.

Мужчына дастаў з кішэні нож, ударыў ім гаспадара жывёлы ў грудзі і сышоў.

Параненага мужчыну заўважылі суседзі і выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, пацярпелы памёр у бальніцы.

— Абвінавачаны даглядаў хворую маці ў якасці сацыяльнага работніка, судзімасці не меў, — пракаментавала намесніца начальніка аддзела пракуратуры горада Мінска ў наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастаноў у крымінальных справах Людміла Іваненка. — Падчас судовага пасяджэння віну ў інкрымінаваным яму злачынстве ён адмаўляў, настойваў, што забіў пацярпелага пры перавышэнні межаў неабходнай абароны, у зробленым раскаяўся.

Суд прызнаў яго вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве) і на падставе ч. 1 арт. 139 КК асудзіў на 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу.

Каментары17

  • Еаа
    03.05.2023
    Пратасу влсем гадаў. Болей чым забойцу.
  • Казік
    03.05.2023
    Калі садзішся за стырно машыны, выяжджаеш на дарогу, і тут разумееш, што па педалях размазаў сабачае гаўно, пачынаеш у нечым разумець такіх людзей
  • Улад
    03.05.2023
    Забіў чалавека нажом - і 7 з паловай года! А каб абліў марганцоўкай (напрыклад) сабаку судзі ці міліцыянта - атрымаў бы 10.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй16

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць