Улада

У Юравічах будзе музэй першабытнага чалавека

У час, калі адзін ледавік падтаяў, а другі яшчэ не прыпоўз, Юравіцкая гара была ўзьбярэжжам вялізнага возера – мора Герадота, а пасьля – басэйну Прыпяці. Арктычныя вятры дзьмулі з поўначы: там, дзе сёньня Менск, высіўся ледавік. Уздоўж яго кромкі па тундры блукалі статкі мамантаў.

Як паведамляе БелТА, тэрыторыю музэю (20х30 м), будзе накрываць шкляны купал з адным апорным мурам. Пабудова накрые тэрыторыю, дзе на цяпер адбываюцца маштабныя раскопкі. Экспанатамі стануць знаходкі археолягаў. Першых наведнікаў музэй прыме ўжо ў 2007 годзе.

Юравічы – найдаўнейшае пасяленьне чалавека ў Беларусі. Першыя людзі зьявіліся тутака, над Прыпяцьцю, 26 тыс. гадоў таму.

Наша ўсё

У час, калі адзін ледавік падтаяў, а другі яшчэ не прыпоўз, Юравіцкая гара была ўзьбярэжжам вялізнага возера – мора Герадота, а пасьля – басэйну Прыпяці. Арктычныя вятры дзьмулі з поўначы: там, дзе сёньня Менск, высіўся ледавік. Уздоўж яго кромкі па тундры блукалі статкі мамантаў.

Гэтыя чатырохмэтровыя траваядныя волаты былі адносна лёгкай здабычай для тагачасных людзей. Нашмат лягчэйшай, чым які пячорны мядзьведзь або тыгр. Дый хто надумаўся б паляваць на тыгра ў тыя часы? Умовай выжываньня грамады быў стопрацэнтны прагматызм. Таму ўпаляваны сямітонны мамант выкарыстоўваўся бяз рэшты. Ён ня толькі карміў сваім мясам, апранаў у сваё футра і ўзбройваў прыладамі з сваіх костак. Ён яшчэ і саграваў – дрэва ў тундры не было зусім, і попел на месцы вогнішчаў, які знаходзяць археолягі, выключна касьцяны. А з чарапоў ды іклаў мамантаў людзі будавалі хаціны.

Клімат – вечная мерзлата прасьціралася да сярэдзіны Ўкраіны – спрыяў захаваньню мяса. Ёсьць верагоднасьць, што археолягі натыкнуліся якраз на такую «лядоўню». Людзі сьцягнулі сюды некалькі «падсьвінкаў», каб мець запас мяса.

Можна ўявіць, як паляўнічыя да рэзі ў вачах углядаліся ў роўнядзь, прыпарушаную сьнегам: ці ня зьявяцца на даляглядзе марудныя бурыя постаці? Ці не над імі гэта віецца лёгкая пара там, удалечыні? Як у галодныя месяцы вядзьмар, які ня здолеў варажбою прывабіць мамантаў, намагаецца не сустракацца позіркам з аднапляменьнікамі.

Маманты прыходзілі і сыходзілі, людзі галадалі і наядаліся, выміралі ад пошасьцяў і зноў засялялі бераг ледзянога возера. Так было, аж пакуль наступны ледавік не пагнаў людзей на поўдзень.

Нічога не зьмянялася сотні гадоў. Нам, якія маюць гісторыю, цяжка гэта асягнуць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё5

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць