Усяго патроху22

У Пінску зафіксавалі першы доказ гнездавання ў нас адной з найменшых птушак у Еўропе

Пінчанка Лілія Кахновіч сфатаграфавала птушанят-подлеткаў чырвонагаловых каралькоў у гарадскім парку Пінска, як паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота: Лілія Кахновіч, чат «Птушкі з фотастужкі», @ptushkafota

«Чырвонагаловых каралькоў я ўбачыла ўпершыню ў нашым парку летась у красавіку, — расказала Лілія. — Яны былі разам з жоўтагаловымі, якія ў нас зімуюць, і я падумала, што чырвонагаловыя ў нас пралётам.

Я чытаю пра нашых птушак на сайце Мікалая Гуркова «Фаўна Беларусі», таму ведала, што гэты від у нас можна сустрэць, але не ведала, што яны тут гняздуюцца. Убачыўшы цяпер подлеткаў, я вельмі здзівілася і ўзрадавалася.

Месца, дзе яны пасяліліся, — гэта цэнтр парку, высокая яліна. Парк у нас невялікі, і ціхім яго, на жаль, не назавеш. Але калі пайсці туды зусім рана, калі яшчэ няма людзей, можна паздымаць розных птушак: побач рака, а за ракой «джунглі».

Чырвонагаловы каралёк — адна з самых дробных птушак Еўропы. Знешне ён падобны да жоўтагаловага каралька. Гэтыя птушкі гняздуюцца ў Заходняй Еўропе і на ўсходзе Польшчы нават ля беларускай мяжы. З пачатку ХХІ стагоддзя від пачаў раптам распаўсюджвацца на ўсход.

Цяпер чырвонагаловых каралькоў можна сустрэць ва ўсіх абласцях Беларусі. Самцы актыўна пяюць у гнездавы сезон, але добра схаванае гняздо каралька знайсці цяжка нават арнітолагам.

Гнездаванне гэтага віду ў нас дапускалася, але «жалезных» доказаў дагэтуль не было. Пашанцавала сёлета птушкарцы з Пінска.

«Ведаеце… Мне шмат гадоў, — кажа Лілія. — І цяпер мне вельмі шкада, што я раней не захаплялася птушкамі — вось проста не заўважала, як многія людзі. Усё пачалося з берасцянкі ў парку: а хто гэта так гучна спявае? І панеслася… Цяпер я ведаю спевы ўсіх нашых птушак, якіх я сустракала: я спачатку чую, потым бачу».

Каментары2

  • -:)<
    05.07.2023
    харошанькі(ая)
    прыгожае захапленне ў спадарыні
  • Старобілорус
    06.07.2023
    Як жэ шкода птушыка. Што ж змусіло его статі такім маленечкім?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць