Спорт22

Украіна можа байкатаваць чэмпіянат свету па пляжным футболе праз удзел у ім зборнай Беларусі

9 ліпеня зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала пуцёўку ў фінальную частку чэмпіянату свету па гэтым відзе спорту. Але ва Украіне гэтаму факту прагназавана не ўзрадаваліся, а якраз наадварот. Пастаўлена пытанне аб тым, што ў выпадку допуску беларусаў да ўдзелу ў чэмпіянаце ўкраінцы на яго не паедуць.

Фота: vecteezy.com

«Будзем разглядаць гэтае пытанне, будзем раіцца. Гэта балючае пытанне, але мы стаім на сваім. Калі мы будзем удзельнічаць у спаборніцтвах, дзе ёсць беларусы і расіяне, мы прызнаем, што яны могуць быць у спартыўным свеце побач з нармальнымі людзьмі», — заявіў міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт. 

Трэнер зборнай Украіны па пляжным футболе Мікалай Касценка лічыць, што «Беларусь увогуле нельга было дапускаць». 

«Пазіцыя мая асабістая як трэнера, а таксама трэнерскага корпуса і каманды: мы катэгарычна супраць таго, каб беларускія і расійскія спартсмены бралі ўдзел у любых спаборніцтвах», — зазначыў Касценка. 

Чэмпіянат свету па пляжным футболе мае прайсці ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з 15 па 25 лютага 2024 года.

Каментары2

  • Упс
    13.07.2023
    Яшчэ можна абарону Украіны ад Расіі байкатаваць. У ёй таксама беларусы ўдзельнічаюць.
  • mikola
    14.07.2023
    Nihai baikatuiuc....Galouna kab abranic Ukrainu ! Zgodzen !

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць