Усяго патроху

Жанчына падала ў суд на Лэдзі Гагу за нявыплату ёй узнагароды за вяртанне сабак, якіх яна сама і скрала

Жанчына скрала двух сабак у Лэдзі Гагі, а затым, пачуўшы пра абяцаную ўзнагароду, вырашыла вярнуць іх гаспадыні. Грошы яна, аднак, не атрымала і падала ў суд на спявачку за невыкананне ўмоў вяртання сабак.

Лэдзі Гага. Фота: інстаграм спявачкі

Джэніфер Макбрайд падала іск супраць Лэдзі Гагі за тое, што спявачка не заплаціла ёй абяцанае ўзнагароджанне памерам 500 тысяч даляраў за вяртанне сабак. Пазней, аднак, высветлілася, што Макбрайд сама была ўдзельніцай выкрадання сабак.

Пра гэту гісторыю 10 ліпеня напісаў папулярны таблоід TMZ.

Сама гісторыя такая: яшчэ ў лютым 2021 года невядомыя выкралі ў Лэдзі Гагі двух французскіх бульдогаў. Зламыснікі стрэлілі ў Раяна Фішэра, памочніка спявачкі, які выгульваў яе гадаванцаў у Лос-Анджэлесе, а затым забралі сабак. Пасля гэтага Лэдзі Гага прапанавала 500 тысяч даляраў таму, хто дапаможа ёй вярнуць улюбёнцаў. Праз некалькі дзён сабак сапраўды вярнулі.

«Пры гэтым вярнула іх менавіта адна са зламысніц — Джэніфер Макбрайд — у надзеі атрымаць велізарную ўзнагароду ад спявачкі, аднак Гага з-за падазрэнняў не выплаціла ёй грошай, праз што сутыкнулася з судовым іскам ад раз'юшанай жанчыны.

Нядаўна паліцыя здолела даказаць дачыненне Макбрайд і яе сябра Джэймса Ховарда да крадзяжу сабак і спробе забойства чалавека, таму суд цалкам стаў на бок Лэдзі Гагі», — распавёў таблоід TMZ.

У выніку Джэймс Ховард за ўсе злачынствы атрымаў 21 год турмы. Джэніфер Макбрайд была прызнаная ўсяго толькі саўдзельніцай Ховарда «без фактычнага ўчынення злачынства», таму суд даў ёй два гады ўмоўнага тэрміну. Жанчына цалкам прызнала віну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць