Здарэнні22

У Гомелі мужчына ўдарыў хлопца нажом проста ў гандлёвым цэнтры

Учора ўвечары ахоўнік аднаго з гомельскіх буйных гандлёвых цэнтраў злавіў на вуліцы міліцэйскі нарад, які праязджаў міма, і паведаміў, што проста ў ГЦ нейкі мужчына толькі што ўдарыў хлопца нажом.

Экіпаж нарада аховы адправіўся за падазраваным, які спрабаваў пакінуць месца злачынства. У выніку быў затрыманы 51-гадовы гамяльчук, які ў момант учынення злачынства быў нецвярозы. Раней мужчына быў судзімы за хуліганства.

Апраўдваючы свае дзеянні, падазраваны сказаў, што хлопец нібыта пакрыўдзіў ягоную дачку, таму яе трэба было абараніць.

Пацярпелы ў выніку выжыў. Ён пакуль знаходзіцца ў бальніцы, але ягонаму жыццю, па словах медыкаў, нічога не пагражае.

Каментары2

  • гомельский вампир
    11.08.2023
    узкий мир
  • Андрусь
    11.08.2023
    Такое ўражанне, нібы НН намагаецца рэабілітаваць сістэму МУС у вачах беларускага грамадства.
    МУС для большасці беларусаў цяпер стала ў адзін шэраг  НКВД, Гестапа, СС ды іншымі карнымі сструктурамі. Колькі не расказвайце нам пра тое, як яны сапраўдных злачынцаў спадарожна з палітычным пераследам затрымалі. 

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць