Свет11

У Латвіі выявілі заклікі далучацца да ПВК «Вагнер»

Да гэтага часу ў Латвіі не было выяўлена якой-небудзь знешняй рэкламы групоўкі, напрыклад, налепак або іншых прапагандысцкіх матэрыялаў.

Вагнераўцы ў Беларусі. Фота: Мінабароны Беларусі

Служба дзяржбяспекі Латвіі (СДБ) выявіла ў інтэрнэце асобныя прамыя і ўскосныя заклікі далучыцца да расійскай групоўкі «Вагнер», паведамляе Delfi са спасылкай на прадстаўнікоў службы. Больш падрабязных каментароў Служба бяспекі не пагучыла.

Прадстаўнікі СДБ толькі растлумачылі, што да гэтага часу ў Латвіі не было выяўлена якой-небудзь знешняй рэкламы групоўкі, напрыклад, налепак або іншых прапагандысцкіх матэрыялаў. 

У СДБ таксама нагадалі, што грамадзянам і неграмадзянам Латвіі забаронена служыць ва Узброеных сілах або вайсковай арганізацыі іншай дзяржавы, якая пагражае нацыянальнай бяспецы Латвіі. За парушэнне гэтай забароны прадугледжана крымінальная адказнасць — пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Пакаранне ў выглядзе турэмнага тэрміну да дзесяці гадоў таксама прадугледжана за актыўны ўдзел ва ўзброеным канфлікце, што адбываецца за межамі Латвіі, накіраваным супраць тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці краіны ці іншым чынам супярэчыць міжнароднаму праву, звязанаму з Латвіяй.

СДБ заклікае грамадзян паведамляць пра заўважаныя імі прапагандысцкія матэрыялы ці іншыя спробы завербаваць жыхароў Латвіі ў групоўку «Вагнер».

Каментары1

  • Кавардакін
    15.08.2023
    Цяпер прэзідэнт Літвы мусіць ураўнаяць латышоў з рускімі ў правах.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць