Здароўе22

На выдаленне зуба — 10 хвілін. Мінздароўя вызначыла працягласць платнага прыёму ў стаматолага

Міністэрства аховы здароўя Беларусі вызначыла, як доўга павінен доўжыцца платны прыём у стаматолага. Новыя нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медпаслугі па стаматалогіі акрэслілі ў пастанове Міністэрства аховы здароўя №109 ад 7 ліпеня 2023 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота: minerva-studio / vecteezy.com

Пастанова тычыцца платных стаматалагічных паслуг, якія аказваюць ІП і юрыдычныя асобы незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці.

З дакумента вынікае, што на першасны агляд пацыента лекарам-спецыялістам стаматалагічнага профілю (зубным фельчарам) адводзіцца 20 хвілін. За гэты час спецыяліст павінен правесці абследаванне, паставіць дыягназ, скласці план лячэння і атрымаць ад пацыента згоду на медыцынскае ўмяшанне. Аказанне неадкладнай стаматалагічнай дапамогі ў гэтыя 20 хвілін не ўваходзіць.

Пры паўторным звароце агляд пацыента павінен доўжыцца 10 хвілін.

Калі пацыент звяртаецца па кансультацыю да стаматолага, то на яе адводзіцца 20 хвілін. У выпадку, калі патрабуецца кансультацыя спецыяліста стаматалагічнага профілю, які мае навуковую ступень ці вучонае званне, час прыёму павялічваецца да 40 хвілін.

На правядзенне анестэзіі адводзіцца 7 хвілін, накладанне часовай пломбы — 3 хвіліны. Колькі часу пойдзе на замену часовай пломбы на пастаянную, залежыць ад матэрыялу пломбы і стану зуба — у дакуменце прапісаны час кожнай аперацыі па лячэнні зуба.

На выдаленне зуба адводзіцца 10 хвілін.

Пастанова ўступае ў сілу 1 лістапада 2023 года.

Каментары2

  • Gun for system
    17.08.2023
    А не ах...елі там гэтыя дармаеды. Дзеля лічбаў і пратаколаў, а не для чалавека.
  • dee
    17.08.2023
    А ці ўключаны ў нормы прыём па блату, які непрыхавана ідзе ў кожнай клініцы? 

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць