Свет1818

Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант

У адным матэрыяле сабралі інфармацыю пра катастрофу самалёта кіраўніка «Вагнера» і першыя рэакцыі. «Смерць Прыгожына паказала, чаго вартыя «гарантыі бяспекі», выдадзеныя Лукашэнкам», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Евгений Пригожин Яўген Прыгожын Yevgeny Prashinin
Яўген Прыгожын. Скрын відэа

Вечарам Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі паведаміла, што ў Цвярской вобласці разбіўся бізнэс-джэт, які належаў Яўгену Прыгожыну. Гэта здарылася прыкладна за 50 кіламетраў ад валдайскай рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна, якую ахоўваюць комплексы супрацьпаветранай абароны.

У 17:54 Embraer ERJ-135BJ Legacy 600 вылецеў з маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева» ў санкт-пецярбургскае «Пулкава». Па даных «112», бізнэс-джэт знік з радараў праз 26 хвілін пасля вылету, а на шматразовыя выклікі дыспетчара экіпаж не рэагаваў.

Самалёт упаў у раёне населенага пункта Кужанкіна і загарэўся.

Відавочцы з навакольных вёсак знялі гэты момант на відэа. Мяркуючы па запісах, у самалёт або трапіла ракета, або на яго борце адбыўся выбух. Абломкі самалёта разляцеліся ў радыусе некалькіх кіламетраў, што пацвярджае версію пра выбух.

На борце знаходзілася 10 чалавек, з іх 3 члены экіпажа. Усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі.

Экіпаж з трох чалавек і ўсе сем пасажыраў памерлі да прыезду медыкаў.

Пасля кароткага перыяду няпэўнасці расійскія медыя, а таксама тэлеграм-каналы, звязаныя з вагнераўцамі, паведамілі, што Прыгожын быў на борце самалёта

Таксама, паводле даных Расавіяцыі, пры крушэнні бізнэс-джэта загінуў камандзір ПВК «Вагнер» Дзмітрый Уткін. Ад яго пазыўнога — «Вагнер» — вайсковая кампанія і атрымала сваю назву.

Як паведамляла спачатку ТАСС са спасылкай на адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу Балагоўскага раёна, ратавальнікі, якія прыбылі на месца крушэння самалёта ў Цвярской вобласці, дасталі з-пад абломкаў целы сямі чалавек.

Напрыканцы дня 23 жніўня агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што пошукавая аперацыя на месцы крушэння бізнэс-джэта Прыгожына завершаная.

«На месцы катастрофы знойдзеныя парэшткі 10 чалавек: сямі пасажыраў і трох членаў экіпажа», — заявіў суразмоўца агенцтва. 

Абламак ад самалёта обломок от самолёта debris from an airplane
Абломак самалёта

Прычына крушэння самалёта Прыгожына дакладна невядомая. Звязаны з ПВК «Вагнер» тэлеграм-канал Grey Zone паведаміў, што самалёт быў збіты ракетай СПА, падведамнай Міністэрству абароны Расіі.

Па словах вайсковага эксперта Юрыя Фёдарава, на борце бізнэс-джэта адбыўся выбух. 

Следчы камітэт Расіі завёў па факце катастрофы крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту.

Канал РБК паведаміў, што следства разглядае ўсе версіі крушэння самалёта Прыгожына, у тым ліку памылку пілота і «знешняе ўздзеянне».

Крыніца ў расійскай уладзе паведаміла The Moscow Times, што побач з месцам падзення самалёта Яўгена Прыгожына, непадалёк ад рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі, стаяць чатыры дывізіёны С-300, якія ахоўваюць рэзідэнцыю. Паводле слоў крыніцы, тое, што адбылося з самалётам Прыгожына, і месца падзення — не выпадковасць, а, хутчэй за ўсё, пакаранне за мяцеж.

Тэлерам-канал «Царьград» са спасылкай на сваю крыніцу паведаміў, што целы Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна «папярэдне апазналі». Таксама канал паведамляе са спасылкай на крыніцу ў камісіі Расавіяцыі, што самалёт Прыгожына нібыта быў падарваны. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Тэлеграм-канал Grey Zone, набліжаны да «Вагнера», пацвердзіў гібель Прыгожына. Раней гэты самы канал заклікаў чакаць правераную інфармацыю.

Іншы расійскі тэлеграм-канал Readovka са спасылкай на крыніцы заявіў, што нібыта адбываецца нарада камандзіраў ПВК «Вагнер», і па яе выніках будзе апублікаваная заява. 

Між тым каля «ПВК Вагнер Цэнтра» ў Санкт-Пецярбургу з’явіўся стыхійны мемарыял — людзі нясуць туды кветкі і запальваюць лампадкі.

Увечары былі таксама фота, што вокны ў былым офісе «Вагнера» свяціліся ў форме крыжа, але паведамляецца, што такое назіралася апошнія месяцы.

Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што ў раёне вёскі Цэль Асіповіцкага раёна, дзе знаходзіцца палявы лагер вагнераўцаў, ёсць праблемы з мабільнай сувяззю.

Калі вы назіраеце важнае і цікавае, асабліва ў раёнах размяшчэння вагнераўцаў у Беларусі, дасылайце інфармацыю рэдактару «Нашай Нівы» ў тэлеграм ці на [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Смерць Прыгожына ставіць у тонкую сітуацыю і Аляксандра Лукашэнку. Менавіта пад гарантыі Лукашэнкі, паводле афіцыйнай версіі, Прыгожын спыніў рух на Маскву, а яго сілы выехалі ў Беларусь. Выходзіць, слова Лукашэнкі нічога не значыць.

У кулуарах жа ходзяць іншыя чуткі: што Аляксандра Лукашэнку ў пытанні Прыгожына паставілі перад фактам.

Смерць Прыгожына пракаментавала і беларуская нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская.

«Па Прыгожыне ў Беларусі не будуць сумаваць. Ён быў забойцам, і яго трэба памятаць такім. Чакаем ліквідацыі групоўкі «Вагнера» ў Беларусі, што знізіць пагрозу нашай краіне і суседзям. Смерць Прыгожына паказала, чаго вартыя «гарантыі бяспекі», выдадзеныя Лукашэнкам», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Чытайце яшчэ:

Тэлеграм-канал Grey Zone, набліжаны да «Вагнера», пацвердзіў гібель Прыгожына 

Белы дом адрэагаваў на падзенне борта Прыгожына

Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times

У самалёце, апрача Прыгожына, мог быць і Уткін-Вагнер — медыя

Следчыя разглядаюць некалькі версій крушэння самалёта Прыгожына — РБК

Ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў «Эмбраера» целы сямі чалавек

Каментары18

  • Дальше будет смута и распад рф
    24.08.2023
    Денацификация рф идет полным ходом
  • Марк
    24.08.2023
    Все хорошо, только национальный лидер перебор.
  • Гы
    24.08.2023
    А как там поживает «гарант»?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя26

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Усе навіны →
Усе навіны

«Урад у выгнанні — гэта каргакульт». Палітолаг Андрэй Ягораў крытыкуе Офіс Ціханоўскай9

«Заехаў у кватэру і адкрыў там бізнэс». Як пакараць шумнага суседа паводле закона?2

Археолагі раскапалі падземны ход у Заслаўскім замку

Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь24

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ8

УСУ нанеслі ракетны ўдар па Данецку2

Кіт Келаг заявіў, што мірныя перамовы тармозіць Расія3

На заўтра сіноптыкі папярэдзілі пра моцны вецер1

Трамп знайшоў купца для амерыканскіх актываў тыктока1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя26

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць