Грамадства88

Генпракуратура апублікавала спісы літоўцаў і латышоў, датычных да «генацыду беларускага народа»

Генеральная пракуратура ў рамках расследавання справы аб «генацыдзе беларускага народа» апублікавала спісы нібыта датычных да ваенных злачынстваў, здзейсненых падчас Другой сусветнай вайны, з Літвы і Латвіі.

У латышскі пералік уключылі 251 чалавека, у тым ліку вайскоўцаў латышскага легіёна СС, паліцэйскіх батальёнаў, атрада латышскай дапаможнай паліцыі. Для часткі прозвішчаў пазначаныя канкрэтныя злачынствы, напрыклад, знішчэнне гета ў Менску. Для часткі пазначана «падазраваны ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі БССР».

У літоўскім спісе 85 асоб, у асноўным службоўцы паліцэйскіх батальёнаў. Для некаторых пазначаныя канкрэтныя злачынствы, але ў большасці выпадкаў проста стаіць пазнака аб удзеле ў карных аперацыях і да т. п.

Раней Генпракуратура ўжо выкладала аналагічныя спісы немцаў, якія былі аформленыя вельмі неахайна. Часам у іх былі пазначаныя толькі імёны, прозвішчы, прозвішчы з ініцыяламі, часам нават мянушкі. Новыя пералікі тэхнічна аформленыя больш старанна, але ёсць падазрэнне, што фармаваліся яны таксама без расследавання персанальнай віны кожнага фігуранта. Ды і ёсць сумневы, наколькі гэтыя спісы новыя: папярэдняя практыка паказвала, што нярэдка пад бягучыя патрэбы пракуратуры проста адаптуюцца спісы, складзеныя і апублікаваныя раней, у тым ліку яшчэ ў савецкія часы.

Каментары8

  • Ёсік
    11.09.2023
    Шаноўная рэдакцыя, навошта вы сюды цягніце бздуру псіхічна хворых, для якой рэкламы? Не рабіце гэтага, калі ласка. Зараз улады ў Беларусі спрабуюць убіць у галовы беларусаў, асабліва моладзі, што беларусы з'явіліся апасьля 3 ліпеня 1944, і ганарыцца можам толькі вайной. Няма нам больш чым ганарыцца, толькі вайна і кіраўнік лукашэнка, у якога на гэтай вайне, нажаль што не так, загінуў бацька (сам казаў).
  • Тарас
    11.09.2023
    И так по всему миру … правящие элиты дождались когда они умрут натуральной смертью и потом начали их обвинять в содеянном … только Моссад заслуживает уважения, только Израиль многих их военных преступников отыскал и указал по заслугам … боюсь что так будет и с сегодняшними военными преступниками …
  • Алек. Ру
    11.09.2023
    Ну апублікавала, ну І што? Лепш бы яна спісы карнікау́ беларусау́ падзей апошніх гадоу́ апублікавала.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?7

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда расказала, ці звольнілі маёра міліцыі, якога затрымалі на «Гуканні вясны» ў Гомелі4

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА11

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны11

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў29

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю21

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?7

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць