Свет55

Беларуска расказала, што адбываецца ў Ерэване пасля капітуляцыі Нагорнага Карабаха

У Арменіі складаны час. Пасля атакі Азербайджана на Нагорны Карабах, заселены збольшага армянамі, у Ерэване адрэагавалі на гэта пратэстамі. Пагутарылі з беларускай, якая пабачыла ўсё знутры.

Плошча Рэспублікі ў Ерэване, 20 верасня. Фота: «Новости Армении и мира» / Telegram

Кацярына (імя зменена) прыехала ў Ерэван часова, каб зрабіць візу адной з краін ЕС. 20 верасня, на другі дзень пратэстаў, жанчына апынулася ў цэнтры горада. «Зранку мы прыехалі падавацца на візу і адразу пайшлі ў цэнтр, каб пагуляць. Ля плошчы Рэспублікі ёсць скверык, і мы селі там у цяньку. Падыходзяць двое армян, кажуць: «Мы былыя ваяры, ваявалі ў Карабаху ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х, сядзім тут з учарашняй акцыі і чакаем сённяшнюю», — распавядае Кацярына.

Яны нам казалі, што там планавалася вялікая вендэта, маўляў, туды людзі едуць з Карабаха, менавіта з тых мясцін, дзе людзі цярпяць ад вайны, быццам адтуль ужо прыехаў цэлы аўтобус дзяцей».

Суразмоўцы расказалі беларусцы, што на будынках па ўсёй плошчы сядзяць снайперы, але гэта не страшна — маўляў, яны ніколі не страляюць. 

Кацярына спытала ў суразмоўцаў, як яны пойдуць супраць паліцыі з голымі рукамі. Тыя паказалі, што проста там, на даху будынкаў, у іх схавана зброя. З першага дня пратэстаў, 19 верасня, моладзь шпурляла ў паліцэйскіх бутэлькамі з вадой.

«Мы гутарылі з імі недзе з 12 да 14 гадзін, і на нашых вачах побач з плошчай Рэспублікі спыняліся аўтобусы. Адтуль выходзіла то паліцыя, то амапаўцы, то яшчэ нехта. Там было багата людзей у цывільным, армяне патлумачылі нам, што гэта спецаддзел.

Прыкладна а 14-й гадзіне пачаўся мітынг. Паліцыя была побач, ніхто не чапаў пратэстоўцаў, недзе 100-200 паліцэйскіх проста ціха стаялі. Людзей было шмат, хаця і не такі натоўп, як у Мінску ці Варшаве, і рускіх ніхто не чапаў. Мітынгоўцы пратэстуюць супраць прэм’ера [Нікола Пашыняна], яны лічаць яго ледзьве не здраднікам, а таксама выступаюць супраць Расіі. Усё праз тое, што ў Карабаху забіваюць людзей, і што яны яго здалі — маўляў, шкада людзей», — дзеліцца беларуска.

Пратэстоўцы абяцалі, што будуць стаяць да апошняга, пакуль не скінуць свайго прэм’ера. Наракалі, што ён, як і ўсе чыноўнікі, мае крутыя тачкі, маўляў, «не наш чалавек», убіўся ў давер да армянаў.

Недзе ў 16-17 гадзін, калі Кацярына пакідала цэнтр горада, за паўкіламетра да плошчы Рэспублікі перакрылі для машын дарогу з цэнтра па галоўным праспекце. Каля прэзідэнцкага палаца Кацярына бачыла некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў з расцяжкамі.

Хостэл, дзе жыве Кацярына, знаходзіцца на ўскраіне горада, але і там яна бачыла шмат людзей на вуліцах. У Мінску, згадвае суразмоўца, падчас пратэстаў людзі збольшага ехалі ў цэнтр горада, а ў Ерэване такога няма.

«Я так зразумела, што людзі з Карабаха едуць у Ерэван, каб выступіць на плошчы, а мясцовыя ў гэтым плане больш абыякавыя. Хаця ў горадзе было трохі затораў, але не так шмат, народ не рынуўся туды.

Учора ў нас лёг інтэрнэт. Пасля 22-й гадзіны цалкам знік мабільны інтэрнэт, і мы падключылі вай-фай, бо памяталі, што ў Беларусі ў час пратэстаў глушылі мабільны інтэрнэт. Але і наш вай-фай ледзь жывы быў. З 22 да 23 гадзін інтэрнэту фактычна не было, а потым ён аднавіўся. І гэта ў нас ускраіна горада».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Пры абстрэле ў Карабаху загінуў намеснік камандуючага падводнымі сіламі Паўночнага флота РФ. Ён быў у міратворчым кантынгенце

У Еўлаху пачалася сустрэча прадстаўнікоў Азербайджана і Нагорнага Карабаха

Каментары5

  • Сатурн
    22.09.2023
    Видел жти кадры протестов прд парламентом против Пашиняна....Здоровые мужики орут и руками машут, требуют, чтобы Пашинян Карабах спас. Интересно, почему эти здоровенные мужики в Ереване под парламентом, а не в Карабах поехали???
  • Рэальна невераятны
    22.09.2023
    Вероятный, абы ляпнуць ))
  • Вероятный
    22.09.2023
    Сатурн, а мне нашмат больш цікава, чаму здаровыя мужыкі і жанчыны ў Беларусі жывуць як скот, а не як людзі у еўрапейскай краіне. Ці вы часам ня ведаеце адказу? 

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

У Светлагорскім раёне мужчына трапіў пад крыміналку за жаданне бачыць з дома раку8

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня11

Агент, які зламаў сістэму. Гісторыя жыцця і перамогі Леха Валэнсы29

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ11

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў23

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць