Грамадства22

Андрэй Дзмітрыеў у калоніі вучыцца пісаць левай рукой і вучыць іспанскую мову

Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў піша з калоніі: «Муракамі, Фрэйд і П’юза з «Хросным бацькам» сталі тут маёй кампаніяй».

Андрэй Дзмітрыеў у судзе. Фота: БелТА

Андрэй Дзмітрыеў — адзіны з пяці кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2020 года, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

Тэрмін у паўтара года зняволення былы кіраўнік грамадкай кампаніі «Гавары праўду» адбывае ў наваполацкай калоніі, вядомай тым, што там трымаюць былога старшыню «Белгазпрамбанка», таксама ўдзельніка выбараў 2020 году Віктара Бабарыку, і актывістаў апазіцыі. Пра Андрэя Дзмітрыева расказаў былы калега палітыка, які лічыць сябе «дастаткова абазнаным» у ягоных справах.

«Агульная сітуацыя ў яго такая: прайшоў праз рознае, але цяпер справы наладжваюцца. Ён прызвычаіўся, да яго прызвычаіліся. Працуе на вытворчасці па здабычы каляровых металаў з кабеляў — ачышчаюць старыя правады ад ізаляцыі.

Наколькі ведаю, гэтым шмат у якіх калоніях займаюцца, вось і яму такая праца дасталася. Праца нялёгкая, але ён чалавек працавіты, карпатлівы, засвоіў і гэтую. План выконвае», — расказала Радыё Свабода крыніца.

Паводле былога калегі Андрэя Дзмітрыева, той пры дапамозе рэгулярных фізічных практыкаванняў падтрымлівае добрую фізічную форму, у вольны час шмат чытае і займаецца самаўдасканаленнем.

«Схуднеў, але адчувае сябе нармальна, на здароўе не скардзіцца. Падцягваецца на турніку, адціскаецца, займаецца гімнастыкай. У вольны час шмат чытае, вучыцца. Там добрая бібліятэка, дык ён гэта выкарыстоўвае як мага лепей. З беларускіх кніг прачытаў «Мову» Марціновіча і кнігі Горвата, шмат чытае замежнай літаратуры, прычым ня толькі мастацкай. Паведаміў паўжартам, што цяпер «Муракамі, Фрэйд і П’юза з «Хросным бацькам» сталі там ягонай кампаній.

Яшчэ ведаем, што Андрэй займаецца самаўдасканаленнем: вучыцца пісаць левай рукой. Навошта яму гэта, невядома, але вось ён такі. Таксама па самавучыцелях вучыцца шахматам і вывучае іспанскую мову.

Карацей, максімальна карысна выкарыстоўвае час, які даводзіцца пражываць за кратамі. Яму выходзіць на волю ў кастрычніку налета. Ягоная каманда мяркуе, што з ім усё будзе добра», — падзяліўся звесткамі пра Андрэя Дзмітрыева ягоны сябра.

Андрэя Дзмітрыева затрымалі ў студзені 2023 году. Палітыка абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых пратэстах, а таксама ў сувязях з Захадам.

У красавіку яго асудзілі на паўтара года калоніі паводле 1 часткі 342 артыкулу Крымінальнага кодэкса («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і пасля марнай спробы абскардзіць прысуд адправілі ў калонію № 3.

У траўні памерла маці Андрэя Дзмітрыева, але на пахаванне палітыка не адпусцілі.

Каментары2

  • Андрусь
    24.10.2023
    Спачуванні спадару Дзмітрыеву за маці. Ганебны бесчалавечны лукашысцкі рэжым бязлітасны да людзей у тым ліку пры такіх сумнах абставінах. Яшчэ адзіны чыннік на карысць да думкі, што ён мусіць знікнуць.

    Але ці дадасць зняволенне папулярнасці Дзмітрыеву? Не ўпэўнены. Бо ягоная праграма выглядала як "За ўсё добрае і супраць ўсяго дрэннага", што ва ўмовах 2020 ўжо было ня вельмі акутальна, а зараз тым больш.

    Беларусь чакае прынамсі другая стадыя рэвалюцыі. Але верагодна і грамадзянская вайна, бо за 3 гады жорсткіх рэпрэсій рэжым стварыў сацыяльную базу для яе абодзьвух бакоў. І асобы кшатлту Дзмітрыева ў гэты час ня вельмі запатрабавныя. Але ў выпадку перамогі і надта цяжкіх наступных рэформ ў Дзмітрыева застаецца шанс стаць другім Квасьнеўскім.
  • Ded_OK
    25.10.2023
    Так в Витьбе, или в Новополоцке?

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць