Грамадства66

У Пінскім раёне пенсіянера пабачылі на паляванні з бел-чырвона-белай нашыўкай на рукаве і далі гіганцкі штраф

Як вынікае з пратакола міліцыі, мужчына правёў «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» каля 9 гадзіны зранку ў лесе.

Ілюстрацыйнае фота: kapterka.com.ua

У Пінскім раёне затрымалі пажылога вяскоўца за дэманстрацыю «пратэснай сімволікі». Ён быў на паляванні ў куртцы з бел-чырвона-белай нашыўкай. Пенсіянер атрымаў буйны штраф, піша «Люстэрка» са спасылкай на пастанову суда.

Інцыдэнт адбыўся 1 кастрычніка. Як вынікае з пратакола міліцыі, пенсіянер правёў «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» каля 9 гадзіны зранку ў лесе.

«Пры правядзенні палявання на дзікіх жывёл з мэтай выказвання пратэсту супраць дзейнай улады, ажыццяўляў адзіночнае пікетаванне з выкарыстаннем пратэснай сімволікі, а менавіта, ажыццяўляў паляванне з эмблемай у выглядзе бел-чырвона-белага сцяга на правым рукаве курткі», — гаворыцца ў пратаколе.

Якім чынам пра гэта даведаліся сілавікі, незразумела. Магчыма, хтосьці выклікаў на «парушальніка» міліцыю падчас палявання або перадаў яго фота пазней.

Суд адбыўся 13 кастрычніка. Пажылы мужчына прызнаў сябе вінаватым. Паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП яму прызначылі штраф 1480 рублёў. Яго мабільны тэлефон да выплаты штрафу ўзялі пад арышт.

Каментары6

  • Kažan
    28.10.2023
    Маразму мацнее! Чакаем, калі прыбяруць.
  • спіс ад Годнасці
    28.10.2023
    Годны УЧЫНАК нашага Чалавека.
  • хмарка
    28.10.2023
    Спадар, да людзей амаль ужо 30 гадоў ўсё ніяк не дойдзе што яны пад акупантам. А супраць акупанта нельга пратэставаць - акупант у адказ вас проста заб'е альбо эканамічна задушыць. Акупанта трэба проста зьнічтажаць, а не махаць перад ім сьцягамі. Усе гэтыя налепкі і сьцягі гэта як зоркі Давіда на уніформе вязьняў якія стаяць перад вартай ў канцлягеры.

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць