Эканоміка11

EPAM скараціў глабальную каманду на 10%. Рэлакейт амаль замарожаны

Штат EPAM у свеце скараціўся на пяць тысяч спецыялістаў, рэлакейт-праграмы амаль згорнутыя — выдаткі на іх упалі ў 40 разоў у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта гаворыцца ў фінансавай справаздачнасці кампаніі за трэці квартал, піша Dev.by.

Выручка

За ліпень-верасень EPAM атрымаў 1,15 мільярда даляраў выручкі — прыкладна столькі, колькі і планавалася. Але гэта мінімальная квартальная выручка сёлета. Акрамя таго, яна меншая, чым у трэцім квартале летась.

EPAM скарачае выручку ўжо два кварталы запар, пры гэтым расце тэмп падзення як у грошах, так і працэнтах.

Калі ў другім квартале выручка знізілася адносна такога ж квартала 2022 года на 25 мільёнаў даляраў, або на 2%, то ў трэцім квартале — ужо на 75 мільёнаў даляраў, або на 6%.

Выручка EPAM у 2022—2023 гадах

У выніку за дзевяць месяцаў выручка EPAM упала ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года больш чым на 1,5% або на 60 мільёнаў даляраў і склала 3,53 мільярда даляраў.

Улічваючы ў тым ліку сітуацыю на рынку кампанія чакае атрымаць па выніках усяго 2023 года 4,66-4,67 мільярда даляраў выручкі. Гэта на 3% або на 160-170 мільёнаў даляраў менш, чым па выніках мінулага года, які стаў для кампаніі рэкордным па памеры атрыманай выручкі.

Чысты прыбытак

У трэцім квартале ўпаў і чысты прыбытак кампаніі. Калі ў ліпені-верасні мінулага года кампанія атрымала 156 мільёнаў даляраў чыстага прыбытку, то цяпер за гэты ж перыяд — 97 мільёнаў даляраў ці амаль на 40% менш.

Мяркуючы па справаздачнасці, на чыстым прыбытку адмоўна адбілася зніжэнне даходу кампаніі ад аперацыйнай дзейнасці. За трэці квартал даход склаў 114 мільёнаў даляраў — на 36% менш, чым у трэцім квартале 2022 года. Як сказана ў справаздачнасці, аперацыйныя даходы ўпалі з-за страт ад продажу пакінутых актываў у Расіі ў памеры 25,9 мільёна даляраў.

У пачатку жніўня стала вядома, што EPAM прадаў расійскую юрасобу ТАА «Эпам Сістэмз» расійскай групе «Рэксофт». Сума ўгоды не агучвалася.

Усяго за дзевяць месяцаў EPAM атрымаў 319,5 мільёна даляраў чыстага прыбытку — на 21% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Выдаткі на рэлакейт

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў EPAM, у кампаніі сёлета рэлакейт фактычна замарожаны. Гэта адлюстроўваецца і ў фінансавай справаздачнасці. За дзевяць месяцаў кампанія выдаткавала на рэлакацыю ўсяго каля 900 тысяч даляраў. За такі ж перыяд мінулага года выдаткі былі ў 40 разоў большыя — 37,5 мільёна даляраў.

Глабальны штат

На мінулым тыдні EPAM паведаміў супрацоўнікам беларускага офіса аб скарачэнні 2% каманды. Паводле нашай інфармацыі гэта не першае звальненне спецыялістаў у Беларусі за апошнія месяцы. Акрамя таго кампанія скарачае персанал і ў іншых лакацыях, што відаць у тым ліку і па справаздачнасці.

Па даных кампаніі, на канец верасня ва ўсіх лакацыях EPAM працавала 54,6 тысячы спецыялістаў. За трэці квартал глабальны штат скараціўся амаль на 2%, а з пачатку гэтага года амаль на 10% або на 5 тысяч спецыялістаў (на канец 2022 года ў кампаніі працавала 59,3 тысячы чалавек).

Штат супрацоўнікаў EPAM ва ўсіх лакацыях у свеце (тысяч чалавек)

Працягвае скарачацца і штат вытворчых спецыялістаў у EPAM. На канец верасня іх было 48,5 тысячы ва ўсіх лакацыях (52,9 тысячы — на канец 2022 года).

Каментары1

  • Бобр
    02.11.2023
    Епам уже не тот

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць