Грамадства44

Пад Гальшанамі прадаюць 120-гадовы спіртзавод па цане старога аўто

Спіртзавод 1907 года пабудовы ў вёсцы Міхайлаўшчына быў раней часткай маёнтка Скіндараў. Зараз яго выставіў на продаж Гальшанскі сельвыканкам. Стартавая цана — 14 800 рублёў ($ 4620 па курсе Нацбанка), піша hrodna.life.

Фота: Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Будынак узведзены з камянёў і цэглы, мае плошчу 411,9 кв.м. У 2021 годзе ён быў прызнаны безгаспадарнай маёмасцю, у яго не было ні інвентарнага нумару, ні прызначэння. Да будынка спіртзавода ідзе ў камплекце зямельны ўчастак плошчай 0,2759 га у арэнду на 50 гадоў. Мэтавае выкарыстанне ўчастка — для «будаўніцітва і абслугоўвання будынка невысветленага прызначэння».

Аўкцыён пройдзе на электроннай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы29 студзеня 2024 года. Пераможца аўкцыёна будзе мець тры гады, каб пачаць карыстацца набытай нерухомасцю.

Ён будзе мець права пабудаваць на ўчастку жылы дом, культурна-асветніцкі аб’ект, гандлёвы аб’ект або кропку грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання ці іншы аб’ект, які будзе абслугоўваць насельніцтва.

Пра абмежаванні па рэканструкцыю будынка інфармацыі ў апісанні аўкцыёну няма. У дзяржаўным спісе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі былога спіртзавода няма.

Каментары4

  • Слуцк
    26.12.2023
    Скидзель, лукабот, табе скінуць артыкул, як мецэнат уклаў каля 1 млн долараў у аднаўленне сядзібы, а ў гэтым годзе лукашысты ўсё адабралі. Шукай дурняў у іншым месцы. Дарэчы, а чаму бы табе самаму ды лукашыстам не захоўваць спадчыну, ці такія толькі красці, адбіраць ды катаваць могуць?
  • Вицьба
    26.12.2023
    Слуцк, вафля Вицьба, не сунься сваим махнатым рылам у маю канверсацыю з нашаниуцами. Нн спасобен на нармалевы дыялог, не лезь.
  • Глос з над Немна
    26.12.2023
    Добрая навiна.... будзе дзе гальшанцам свае знакамiтыя гурки квасiць!!!

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць