Грамадства3535

Колькі беларусаў жыве ў Польшчы. Свежыя лічбы

Колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць дазволы на пражыванне ў Польшчы, са жніўня 2020 года вырасла больш чым у 4 разы. Такія даныя прыводзіць Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) са спасылкай на справаздачу Упраўлення па справах замежнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ЦБС

На 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць дакумент, выдадзены ў Польшчы і які дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны. У жніўні 2020 года ў Польшчы было ўсяго 28 тысяч такіх грамадзян Беларусі. 

Колькасць пазітыўных рашэнняў аб прадстаўленні дазволаў на часовае знаходжанне ў 2023 годзе была ў два разы вышэйшай, чым год таму. Гэта звязана са спрашчэннямі ў заканадаўстве для грамадзян Беларусі, якія лабіявалі юрысты ЦБС. 

За 2023 год беларусы атрымалі каля 59 тысяч дазволаў на знаходжанне ў Польшчы, 57% з іх былі прадастаўлены мужчынам. 

56% дазволаў былі выдадзены на падставе працы, 14% на падставе ўзʼяднання сямʼі, 3% на падставе вучобы, 27% на іншых падставах. 

Ва ўпраўленні па справах замежнікаў зафіксавалі два пікі міграцыі беларусаў у Польшчу. Першым стаў перыяд пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года, другі ж адбыўся пасля пачатку пуцінскай вайны супраць Украіны. 

З 118 562 грамадзян Беларусі:

  • 39 553 маюць пастаянны дазвол на жыхарства,
  • 69 399 часовы дазвол на жыхарства,
  • 6555 дадатковую абарону,
  • 1160 дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС,
  • 436 часовую абарону,
  • 578 статус бежанца,
  • 881 маюць іншыя падставы.

Міжнародная абарона

Агульная колькасць беларусаў, якія звярнуліся па атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы пачынаючы з 30 верасня 2020 года, склала 9512 чалавек. 

У 2020 годзе было пададзена 407 заяў,

у 2021 годзе — 2257 заяў,

у 2022 годзе — 3132 заявы,

у 2023 — 3713 заяў.

«На жаль, мы можам канстатаваць працяг трэнду на павелічэнне колькасці зваротаў па міжнародную абарону ў Польшчы. Гэта можа сведчыць, што ўзровень рэпрэсіяў у Беларусі, як мінімум, не змяншаецца», — піша ЦБС. 

З 2021 года грамадзяне Беларусі сталі самай буйной групай, якая падае заявы аб атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы. Пры гэтым з 2021 па 2023 год у міжнароднай абароне было адмоўлена толькі 81 грамадзяніну нашай краіны. Пазітыўныя рашэнні па сваіх справах атрымалі каля 99% беларусаў.

На 31 снежня 2023 года на разглядзе знаходзілася 1403 справы. 

Заявы аб атрыманні міжнароднай абароны складаюць толькі 4% ад агульнай колькасці заяў, пададзеных з мэтай легалізацыі знаходжання ў Польшчы.

Каментары35

  • Роман
    11.01.2024
    Я как белорус, живущий в Польше, не хочу, чтобы при каждом упоминании белорусов в Польше - рисовали БЧБ флаг. Можно так? Никакой не рисуйте, не меняйте жизнь на сочетание цветов. Мне нравится жить и путешествовать, но не змагацца. Можно так жить?
  • Совесть
    11.01.2024
    Роман, нельзя.
  • Австрияк
    11.01.2024
    Роман, нет

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць