Здарэнні

Злодзей у абкрадзенай хаце пераабуўся ў новыя чаравікі, а свае стаптаныя пакінуў. Так яго і знайшлі

У адной з вёсак Талачынскага раёна абакралі хату, якую жыхар Талачына выкарыстоўваў як лецішча. З яе зніклі адзенне, абутак і прадукты. Высветлілася, што злодзей пралез у хату і выйшаў з яе праз акно, выставіўшы шкло.

Падчас агляду памяшкання гаспадар звярнуў увагу на чужы абутак у адным з пакояў. Як аказалася, злодзей пераабуўся ў ўпадабаную ім пару абутку, а свае старыя чаравікі пакінуў.

Гэты абутак канфіскавалі і накіравалі на судовую генетычную экспертызу. З біялагічнага матэрыялу, які быў на левым чаравіку, удалося вылучыць генатып неўстаноўленага мужчыны.

Праз некалькі дзён міліцыянты выйшлі на жыхара Талачынскага раёна 1966 года нараджэння. Пры правядзенні дадатковай генетычнай экспертызы было ўстаноўлена супадзенне яго ДНК з генатыпам, выяўленым на чаравіку, канфіскаваным з месца крадзяжу. Такім чынам, судовыя эксперты пацвердзілі дачыненне мужчыны да здзяйснення крадзяжу.

Аказалася, што затрыманы рабіў крадзяжы не толькі ў Талачынскім, але і ў суседнім Крупскім раёне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня12

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць