Свет1212

На спусцелых пляжах Турцыі знаходзяць мёртвыя целы 

Жудасных знаходак ужо пяць за тыдзень, але афіцыйных заяў ад паліцыі пакуль не паступала.

Турэцкая паліцыя за тыдзень знайшла ўжо пяць мёртвых целаў на пляжах у правінцыі Анталья, піша Sputnik са спасылкаю на мясцовую прэсу.

Апошні такі выпадак адбыўся ў суботу, паведамляецца, што паліцыянты знайшлі цела мужчыны на пляжы ў раёне Ташагыл паблізу Манаўгата. Адначасова яшчэ адно цела знойдзена на пляжы гатэля ў раёне Кызылот, гаворыцца ў публікацыі.

Удакладняецца, што абодва целы згніўшыя, на трупах захаваліся толькі шорты і абутак, што можа ўскладніць працэс пошуку сваякоў і апазнанне, зазначае газета.

Цяпер целы знаходзяцца ў судмедэкспертаў, якія маюць намер устанавіць асобы загінулых і абставіны іх смерці.

Раней у суботу на пляжы ў раёне Кадрые было знойдзена цела маладой дзяўчыны. За тры дні раней СМІ паведамілі пра іншую страшную знаходку — на пляжы раёна Канаклы ў Антальі былі знойдзены рэшткі дзяўчынкі прыкладна 10 гадоў.

Самая першая жудасная знаходка была знойдзеная ў сераду — супрацоўнікі гатэля Amelia Beach у Манаўгаце паведамілі ў паліцыю аб тым, што знайшлі на пляжы цела без галавы і правай рукі.

Афіцыйных заяў ад паліцыі Антальі наконт жудасных знаходак пакуль не было.

Каментары12

  • святая софия
    21.01.2024
    ЯНКА, а что там в подвалах вокруг культурной столицы всея россии (Санкт-Петербурга)? все спокойно? кто у нас за русскую культуру отвечает? вы. вот и займитесь. или у турцыю захоцелось?
  • Угу
    21.01.2024
    Турысты паўцякаюць...
  • ЯНКА
    21.01.2024
    святая софия, (Хамсіца?) адкуль я ведаю, хто ў вас за што «отвецяет»?! Можаце яшчэ ўласнаручна наставіць непадабаяк ці прыміце супакаяльнае, хоць Вам наўрадці што ўжо дапаможа. А я заплюшчваць вочы на гэткі ўзровень —ніжэй плінтуса — ніколькі не зьбіраюся.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць