Улада99

Паўляк: Польшча зацікаўлена браць удзел у прыватызацыі ў Беларусі

Пра гэта заявіў польскі віцэ‑прэм’ер Вальдэмар Паўляк на другім пасяджэнні сумеснай беларуска‑польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое праходзіць 14 студзеня ў Мінску.

Як зазначыў Паўляк, у перыяд крызісу асаблівае значэнне мае супрацоўніцтва паміж суседнімі краінамі, бо гэта спрашчае магчымасці эфектыўнага эканамічнага ўзаемадзеяння. Паводле слоў віцэ‑прэм’ера, Польшча зацікаўлена таксама браць удзел у энергетычных праектах і інвеставаць у беларускую эканоміку. «Мы бачым для гэтага вялікія магчымасці», — сказаў ён.

Паўляк падкрэсліў, што траціну электраэнергіі Польшча атрымлівае за кошт выкарыстання бурых вугалёў. Краіна валодае неабходнымі ведамі і тэхнічнымі магчымасцямі для рэалізацыі праектаў у гэтай сферы, сказаў ён. Ёсць магчымасці для рэалізацыі праектаў у сферы нафты, газу, хімічнай прамысловасці. «Новыя магчымасці для развіцця гандлю і кааперацыі паміж краінамі адкрывае Мытны саюз», — лічыць польскі віцэ‑прэм’ер.

Апрача таго, Польшча мае намер і далей садзейнічаць кантактам Беларусі з краінамі ЕС.

Віцэ‑прэм’ер беларускага ўрада Іван Бамбіза зазначыў, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Польшчай «па шырокім спектры інтарэсаў». Ён паведаміў, што ў 2008 годзе краіны дамагліся сур’ёзных поспехаў ва ўзаемным гандлі. Тавараабарот дасягнуў 2,78 млрд. даляраў, павялічыўшыся з 2002 года ў шэсць разоў. Аднак з‑за сусветнага крызісу ў студзені—лістападзе 2009 года тавараабарот склаў усяго 1,435 млрд. даляраў, або 51,6% да аналагічнага перыяду 2008 года. На думку Бамбізы, ва ўмовах падзення тавараабароту ўзровень гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва не ў поўнай ступені адпавядае эканамічнаму патэнцыялу краін.

Для эфектыўнага развіцця гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы неабходна працягваць працу над спрашчэннем візавага рэжыму, сказаў Бамбіза.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць