Свет

У рэзідэнцыі прэзідэнта Перу правялі ператрус з тэлевізійнай трансляцыяй на ўсю краіну

У доме прэзідэнткі Перу Дзіны Балуартэ прайшоў ператрус у рамках расследавання па справе аб карупцыі, звязанай з яе люксавым наручным гадзіннікам, паведамляе Associated Press.

Падчас ператрусу. Фота: AP Photo/Martin Mejia

У рэйдзе ўдзельнічалі каля 40 супрацоўнікаў паліцыі і пракуратуры. Іх задачай было знайсці гадзіннік Rolex, які Балуартэ нібыта не задэкларавала. Трансляцыю ператрусу вёў мясцовы тэлеканал «Лаціна».

Мяркуючы па кадрах відэа, урадавыя агенты са следчай групы ўварваліся ў рэзідэнцыю прэзідэнта ў Ліме, калі самой кіраўніцы дзяржавы не было дома. Яны перакрылі аўтамабільны рух на вуліцы перад асабняком і акружылі будынак.

У заяве паліцыі ўдакладняецца, што рэйд праводзіўся «з мэтай ператрусу і выемкі» доказаў па справе аб карупцыі і быў санкцыянаваны судовымі органамі па запыце Генеральнай пракуратуры.

Расследаванне ў дачыненні да Балуартэ было пачата ў сакавіку 2024 года пасля таго, як мясцовае выданне La Encerrona паведаміла, што прэзідэнт носіць розныя гадзіннікі Rolex на афіцыйных мерапрыемствах. Адказваючы на пытанне аб тым, як на дзяржаўную зарплату можна дазволіць сабе такія дарагія аксесуары, лідарка Перу заявіла, што гэтыя куплі — вынік яе «ўпартай працы з 18 гадоў», і заклікала СМІ не ўлазіць у яе асабістае жыццё.

Генеральны пракурор Перу Хуан Вілена паведаміў, што Балуартэ атрымала позву ў суд, але папрасіла адкласці яўку на два тыдні ў сувязі з прэзідэнцкімі абавязкамі. Ён падкрэсліў, што кіраўніца дзяржавы абавязаная супрацоўнічаць са следствам і даць доказы легальнага набыцця дарагіх гадзіннікаў. Вілена таксама заявіў, што Балуартэ павінна прад'явіць следству тры гадзіннікі Rolex і перасцярог прэзідэнтку ад іх знішчэння або ўтойвання.

Паводле слоў пракурора, дэкларацыі аб даходах і актывах кіраўніцы дзяржавы за апошнія два гады будуць старанна правераныя на прадмет парушэнняў.

У той жа час Балуартэ працягвае настойваць на тым, што не здзяйсняла карупцыйных злачынстваў. «Я ўвайшла ў Палац урада з чыстымі рукамі і з чыстымі рукамі выйду з яго», — заявіла яна на мінулым тыдні.

Дзіна Балуартэ кіруе Перу ўсяго паўтара года, з 7 снежня 2022-га. Да таго яна з 2021 года была віцэ-прэзідэнткай і міністаркай развіцця і сацыяльнай інтэграцыі Перу, а перад тым шмат гадоў была служачай Нацыянальнага рэгістра ідэнтыфікацыі і грамадзянскага стану — перуанскага аналага нашага ЗАГС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць