Вайна

Швецыя перадасць Украіне два самалёты радыёлакацыйнай разведкі ASC 890. Што гэта за самалёты?

Швецыя абвясціла аб 16-м і самым вялікім пакеце ваеннай дапамогі Украіне памерам у 1,16 млрд еўра. У яго ўвайшоў самалёт радыёлакацыйнага выяўлення ASC 890.

Самалёт ASC 890. Фота: PlJonson / Twetter

Самалёт ASC 890 зʼяўляецца практычна аналагам расійскага Іл-20М і А-50. Судна абсталяванае радарам Erieye з зонай сканавання 120 градусаў, што дазваляе адсочваць караблі, самалёты і ракеты на адлегласці да 350 км на вышыні шэсць кіламетраў. 

Па словах міністра абароны Швецыі Пола Ёнсана, ASC 890 акажа «найбольшы ўплыў на ўкраінскую супрацьпаветраную абарону», паколькі дапоўніць і ўзмоцніць абяцаныя амерыканскія знішчальнікі F-16. 

«Яны могуць ідэнтыфікаваць крылатыя ракеты, беспілотнікі і цэлі, як на сушы, так і на моры», — сказаў ён. 

Акрамя таго, Швецыя перадасць авіяцыйныя ракеты сярэдняга радыусу AMRAAM. У паведамленні Мінабароны гаворыцца, што яны адаптаваны для выкарыстання ў наземных зенітна-ракетных комплексах. 

Такія ракеты таксама выкарыстоўваюць знішчальнікі F-16, якія Украіна разлічвае атрымаць ад еўрапейскіх краін да канца года. 

У прэс-рэлізе шведскага Міністэрства абароны таксама гаворыцца, што Стакгольм аддасць Кіеву ўсе наяўныя ў яго бронетранспарцёры PBV 302. 

Міністэрства абароны Швецыі прызнае, што, перадаючы Украіне лятаючыя радары, яно зніжае абараназдольнасць сваёй краіны. Кампенсаваць недахоп такога самалёта яно мае намер закупкай дадатковых самалётаў S106 GlobalEye. 

Швецыя ў 2024 годзе стала членам НАТА. Заяўку на ўступленне ў Альянс улады краіны, якая раней захоўвала нейтралітэт, падалі ў 2022 годзе на фоне поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда расказала, ці звольнілі маёра міліцыі, якога затрымалі на «Гуканні вясны» ў Гомелі4

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА11

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны11

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў29

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю21

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць