Вайна33

Нідэрланды дазволілі Украіне выкарыстоўваць F-16 для нанясення ўдараў па цэлях у Расіі

Міністр абароны Нідэрландаў Кайса Алангрэн заявіла, што Украіна зможа выкарыстоўваць 24 знішчальнікі F-16, якія Амстэрдам абяцаў перадаць Кіеву, як лічыць патрэбным, у тым ліку для ўдараў па ваенных цэлях у Расіі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Tsafir Abayov

«Мы прытрымліваемся таго ж прынцыпу, які мы ўжывалі да любой нашай дастаўкі ўзбраенняў: як толькі мы перадаем зброю Украіне, яна сама вырашае, як яе выкарыстоўваць», — сказала Алагнрэн у інтэрв'ю выданню Politico.

Паводле яе слоў, Амстэрдам не будзе ўводзіць ніякіх абмежаванняў, у адрозненне, напрыклад, ад Бельгіі, якая забараніла Украіне выкарыстоўваць перададзеныя F-16 у расійскай паветранай прасторы.

«Мы толькі просім іх выконваць міжнароднае права і права на самаабарону, замацаванае ў Статуце ААН, што азначае, што яны выкарыстоўваюць яго для дасягнення тых ваенных мэтаў, якія ім неабходныя ў рамках самаабароны», — сказала Алангрэн.

Каментары3

  • Тотанхэм
    04.06.2024
    А я дазваляю Украіне выкарыстоўваць F-15 eagle, F-22 raptor, гелікоптэры AH-64 apache, і міжкантынентальныя ракеты менітмэн)))
    Дзе яны іх возьмуць справа іншае але дазваляю
  • Acab
    04.06.2024
    О, ізноў дазволілі выкарыстаць эф.
    Адно што не перадалі пакуль (мурашкі нясуць самалёты на карках, шлях далёкі), а як перададуць, то дазволілі нават карыстацца самалётамі паводле прызначэньня.
  • Acab
    04.06.2024
    Тотанхэм, Давід дазволам забіў Галіяфа, ня трэба кпіць!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць