Вайна77

«Цяпер вызначаецца, ці падлягае ён аднаўленню». Z-каналы пацвердзілі пашкоджанне найноўшага Су-57

Расійскі паблік Fighterbomber, які спецыялізуецца на авіятэматыцы, пацвердзіў атаку на Су-57 у Ахтубінску.

Су-57. Фота: Мінабароны РФ

«Так, учора аэрадром у Ахтубінску падвергнуўся нападу БПЛА. Тры штукі даляцела.

Аскепкамі атрымаў пашкоджанні Су-57, цяпер вызначаецца, падлягае ён аднаўленню ці не.

Калі не, то гэта будзе першая баявая страта Су-57 у гісторыі», — канстатуе аўтар канала.

Паводле яго слоў, вінавата ў знішчэнні найкаштоўнейшага самалёта расійская карупцыя.

«За кошт толькі аднаго гэтага Су-57, хованкі ад БПЛА можна было пабудаваць усім самалётам аператыўна-тактычнай авіяцыі краіны. Зразумела калі па шляху іх не піз**ць і не раздаваць адкаты.

І на Лаос б яшчэ засталося», — піша Fighterbomber.

8 чэрвеня на тэрыторыі аэрадрома «Ахтубінск» у Астраханскай вобласці РФ, размешчаным у 589 кіламетрах ад лініі фронта, атакаваны шматмэтавы расійскі знішчальнік Су-57, паведаміў ГУР.

Су-57 — шматмэтавы знішчальнік пятага пакалення. Яго стварылі з ужываннем тэхналогій малапрыкметнасці і перадавой электронікі. Гэтая баявая машына здольная несці ўзбраенне ва ўнутраных адсеках фюзеляжа. Самалёт таксама валодае звышгукавой крэйсерскай хуткасцю, пры гэтым можа манеўраваць з вялікімі перагрузкамі.

Гэта самы сучасны расійскі знішчальнік, які здольны выкарыстоўваць для ўдараў ракеты Х-59 і Х-69. 

На ўзбраенні паветрана-касмічных сіл Расіі знаходзяцца адзінкі такіх баявых самалётаў.

Учора Мінабароны РФ заяўляла аб збіцці дронаў над Астраханскай вобласцю.

Каментары7

  • Гы
    09.06.2024
    Сакавік, тым больш такіх самалётаў у смерхдзяржавы усяго два засталося, а на іх жа такія грошы патрацілі, што можна было бы кожнаму івану, што згніў у чарназёме купіць па ладзе))
  • Егорка
    09.06.2024
    Слава героям!
  • Acab
    09.06.2024
    Гы, рэсурсы дзяржава састрэгае з прыгонных. Са стратай іх не рахуецца. Таму і магчымыя сучасныя татальныя войны, неймаверныя да новага часу

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць