Здароўе

Беларуская актрыса даведалася пра цяжарнасць толькі на пятым месяцы. Гэта распаўсюджаная з’ява? 

Актрыса Марына Паддубная падзялілася радаснай навіной: у яе з рэжысёрам Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым нарадзілася дачка. У асобным «мамскім» інстаграме Марына расказала, што даведалася пра цяжарнасць толькі на пятым месяцы.

Марына Паддубная. Здымалася ў фільмах «Спайс бойз», «Сардэчна запрашаем у сям’ю», «Пустая царква», «Франка». Фота: @actressmarina

«Не было ніякіх сімптомаў, не было набору вагі, ацёкаў, таксікозу, праблем са скурай, настроем, ціскам», — расказвае жанчына ў сацсетках.

У каментарах у яе спыталі — а што наконт менструцыі? На што маладая маці здзівіла: таксама прысутнічала.

Наколькі гэта стандартная з’ява?

Акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей ў каментары «Нашай Ніве» распавёў, што гісторыя Марыны — не ўнікальная: кожны спецыяліст з досведам згадае такі кейс са сваёй практыкі.

«Жанчыны ў большасці сваёй не заўважаюць цяжарнасці з пункту гледжання таксікозу, ванітаў — гэта не заўсёды адбываецца. Плюс не ва ўсіх жанчын моцна выступае жывот на сярэдніх тэрмінах, а ёсць тыя, хто ў целе, у іх цяжарнасць можа быць не моцна заўважная і на восьмым месяцы. У мяне, напрыклад, была пацыентка, якая прыйшла да мяне ўжо пад самыя роды і не ведала, што цяжарная», — каментуе доктар.

Што тычыцца наяўнасці месячных, тут суразмоўца падкрэслівае, што кравяністыя выдзяленні падчас цяжарнасці — гэта ні ў якім разе не класічная менструацыя.

«Калі крывацёкі ў цяжарнай — гэта можа казаць пра патэнцыйную пагрозу перарывання цяжарнасці, якая працякае ў такім выглядзе — кравяністых выдзяленняў. Гэта не заўсёды патрабуе лячэння, але фармальна гэта — ускладненне і не норма. Ёсць яшчэ сітуацыі, звязаныя з полікістозам яечнікаў і залішняй масай цела, калі месячныя ў прынцыпе нерэгулярныя — раз у тры месяцы ці з паўгадовай затрымкай, і гэта ўсё ўскладняе шанцы зацяжарыць. Таму такія пацыенткі нярэдка не засцерагаюцца падчас сэксу, кажуць: я ж усё роўна не зацяжару. Але ўсё здараецца, месячных як не было раней рэгулярна, так і няма, і даведваюцца пра цяжарнасць такія жанчыны позна».

Фота: @actressmarina

Яшчэ адна катэгорыя жанчын, для якіх цяжарнасць часцей робіцца сюрпрызам на позніх тэрмінах, — ва ўзросце 45+.

«Калі месячныя знікаюць у такім узросце, прыходзяць думкі: мабыць, ужо клімакс. І тую ж вагу, якая можа пачаць расці, спісваюць на яго, а гэта можа быць цяжарнасць. Такія пацыенткі нярэдка паступаюць з болямі ў жываце ў хірургію, а па факце ў іх пачынаюцца роды».

Што да пераменаў з ціскам, то павышэнне можа назірацца звычайна пасля 22 тыдняў.

«Калі гэта адбываецца на ранейшых тэрмінах, гэта сведчыць, што ў пацыенткі ўжо да гэтага мела месца артэрыяльная гіпертэнзія».

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць